Усяго патроху1515

Беларусы зноў перамаглі крыжакоў пад Грунвальдам — фота

13 ліпеня каля тысячы рыцараў з Польшчы, Беларусі, Расіі, Чэхіі і Фінляндыі прыняло ўдзел у рэканструкцыі Грунвальдскай бітвы.

Мерапрыемства прайшло на тым жа месцы, дзе адбылася бітва 603 года таму. Згодна з гістарычнай праўдай у бітвы перамагло аб’яднанае войска Польшчы і Вялікага княства Літоўскага, паведамляюць польскія СМІ.

Сапсавала свята толькі надвор’е. Дождж пачаўся незадоўга да рэканструкцыі. У сувязі з гэтым арганізатарам прыйшлося змяніць сцэнар бітвы і абмежаваць удзел у ёй конніцы. Аднак нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, убачыць бітву прыйшло каля 40 тысяч гледачоў.

***

Грунвальдская бітва 15 ліпеня 1410 года — бітва паміж злучаным войскам Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага і войскам Тэўтонскага ордэна.

Поўную перамогу ў ёй атрымала саюзнае войска Польшчы і ВКЛ. Загінулі 18 тысяч нямецкіх рыцараў, яшчэ 14 тысяч былі ўзятыя ў палон, а ўратавалася толькі крыху больш за 1400 чалавек. Былі забраныя ўсе гарматы і 52 сцягі крыжацкага войска.

Палітычнае значэнне бітвы было беспрэцэдэнтным у гісторыі Польшчы і ВКЛ — была спынена нямецкая экспансія на прыбалтыйскія і ўсходнеславянскія землі, і пакладзены пачатак палітычнаму заняпаду Тэўтонскага ордэна. Эканоміка ВКЛ атрымала выхад на балтыйскія гандлёвыя шляхі.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара1

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара

Усе навіны →
Усе навіны

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала15

Возеру ў Мядзельскім раёне вылазіць бокам папулярнасць у адпачывальнікаў. На яго просяць не ездзіць1

Былы гандбаліст Рутэнка расказаў, як катаецца па Еўропе нягледзячы на санкцыі6

У мінскім рэстаране Mon Nom атруціліся наведвальнікі1

Замініраваныя тэрыторыі ва Украіне ўжо перавысілі плошчу Англіі3

Як выглядае самая дасканалая лінія абароны ў Еўропе, якую Польшча будуе на мяжы з Беларуссю23

У брэсцкай міліцыі сцвярджаюць, што чытаць «Нашу Ніву» — ніякае не парушэнне7

Замест двух сутак — 8-9 гадзін. Што чакае пасажыраў аўтобусаў на межах з Еўрасаюзам1

У Мінску забароняць аплачваць штраф за безбілетны праезд на месцы наяўнымі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара1

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць