Грамадства11

Замест двух сутак — 8-9 гадзін. Што чакае пасажыраў аўтобусаў на межах з Еўрасаюзам

Сэрвіс продажу квіткоў Atlas расказаў у сваім тэлеграм-канале, якая цяпер сітуацыя на межах Беларусі з краінамі Еўрасаюза пры перасячэнні іх аўтобусамі. Яна палепшылася ў параўнанні з тым, што было раней, але зусім добрай яе ўсё ж такі таксама не назавеш.

Фота ілюстрацыйнае

 Польшча

На мінулым тыдні на мяжы ў Брэсце сітуацыя была крытычная: кіроўцы аўто стаялі ў чарзе па некалькі дзён, а аўтобусы — больш за 150 у чарзе — чакалі па двое сутак.

Цяпер сітуацыя палепшылася: у чарзе каля 20 аўтобусаў, і многія з іх наўмысна не спяшаюцца, пакуль дабіраюць пасажыраў. У выніку сярэдні час чакання скараціўся да 8—9 гадзін. Расклад збояў амаль не мае, таму паездкі можна планаваць больш прадказальна.

Літва

На літоўскім кірунку сур’ёзных чаргаў няма, аўтобусы ідуць па раскладзе. Але колькасць рэйсаў у жніўні паменшылася, асабліва з Мінска ў Вільню. Некаторыя перавозчыкі адмянілі частку паездак. Пры гэтым з’яўляюцца і новыя маршруты: з 1 верасня адкрываецца рэйс з Гродна ў Вільню (выезд у 03:00, прыбыццё ў 08:25; зваротны рэйс — у 18:25).

Кошт квіткоў

На польскім напрамку праблем з квіткамі няма, цэны засталіся ранейшымі.

На Вільню попыт значна вырас, таму білеты раскупляюцца за 2 тыдні наперад. У зваротным напрамку (асабліва з Гродна і Ліды) білеты дастаць прасцей.

У сеціве з’явіліся чуткі, што цэны падскочылі да 600 рублёў замест звыклых 180—200. Але гэта тлумачыцца толькі тым, што некаторыя людзі куплялі квіткі праз пасярэдніцкія сэрвісы з дадатковымі зборамі. 

Каментары1

  • Толик
    27.08.2025
    Просто понауехавшие в польшу учиться были на каникулах и соскучились по мамкиным пирожкам. Вот и болтались туда сюда создавая очереди на границах. А сейчас уже готовятся к 1 сентября и уже не получится ездить к мамке с папкой на родину.

Цяпер чытаюць

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода19

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода

Усе навіны →
Усе навіны

На наступным тыдні літоўскія перавозчыкі плануюць пратэст у цэнтры Вільні на праспекце Гедыміна6

Хакеры ўзламалі 120 000 хатніх камер і прадавалі з іх сексуальны кантэнт4

Макрон паляцеў у Кітай1

Дарадца Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі правёў сустрэчу ў Белым доме4

Рубіа: Гэта не наша вайна8

Японцы дагэтуль не займаюцца сэксам. І ніхто не ведае чаму20

Як венесуэльскія банды і афрыканскія джыхадзісты завальваюць Еўропу какаінам2

Ушакоў: Кампрамісаў падчас сустрэчы Пуціна з Уіткафам не дасягнулі12

Паўлючэнка пра Ціханоўскага: Такім людзям не месца ў беларускай палітыцы60

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода19

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць