Грамадства22

Макей перад паездкай у Брусэль азнаёміўся з ходам будаўніцтва гарадскіх электрычак

19 ліпеня ў межах кантролю за ходам рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па арганізацыі вытворчасці чыгуначнага і гарадскога электрычнага транспарту кіруючай кампаніяй холдынгу «Белкамунмаш» сумесна са швейцарскай кампаніяй «Штадлер Рэйл» міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей наведаў будаўніцтва новага прадпрыемства ў Дзяржынскім раёне.

Як паведаміла прэс-служба МЗС, падчас нарады, у якой таксама ўзялі ўдзел уладальнік «Штадлер Рэйл» Петэр Шпулер, генеральны дырэктар ААТ «Электрычны транспарт» Уладзімір Кароль, кіраўніцтва Дзяржынскага райвыканкама, генеральнага выканаўца і праектнай арганізацыі, бакі з задавальненнем адзначылі, што работы на будаўнічым аб’екце вядуцца ў адпаведнасці з зацверджаным графікам.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі шэраг пытанняў, якія патрабуюць вырашэння ў першую чаргу, і вызначылі кірункі далейшага развіцця інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж швейцарскімі кампаніямі і беларускімі прадпрыемствамі ў сферы машынабудавання з акцэнтам на мадэрнізацыю вытворчасці дарожнай і спецыяльнай камунальнай тэхнікі ў Беларусі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў14

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прыгразіў Канадзе 100% мытамі і назваў Карні «губернатарам»4

У Мінеапалісе супрацоўнікі іміграцыйнай службы ЗША зноў забілі чалавека пры затрыманні23

«Герань-5». Каб зламаць украінскую СПА, Расія нарошчвае хуткасць дронаў1

НАТА плануе стварыць на мяжы з Беларуссю бязлюдную зону з робатамі і дронамі11

40‑гадовага мінчука, які паехаў у Табары і прапаў, знайшлі загінулым

Кітайцы прарэкламавалі, як хвацка іх электракар сам скідае з сябе снег. Беларусы праверылі2

У Дзяржынскім раёне кот уратаваў гаспадыню падчас пажару6

Падчас сустрэчы ў ААЭ ніякіх кампрамісаў дасягнута не было3

У Рэчыцкім раёне будуюць буйны вайсковы палігон

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў14

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць