Здарэнні11

Крымінальная справа супраць былога кіраўніка адміністрацыі Савецкага раёна

Упраўленнем па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Генеральнай пракуратуры Беларусі ва ўзаемадзеянні з галоўным упраўленнем па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС праведзена праверка, па выніках якой распачата крымінальная справа ў дачыненні да былога кіраўніка адміністрацыі Савецкага раёна Мінска.

Крымінальная справа распачата па прыкметах злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 424 КК (злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі) і ч. 2 арт. 427 КК (службовы падлог).

Устаноўлена, што падазраваны, які займаў раней пасаду дырэктара ААТ «Строммаш», з мэтай стварэння бачнасці паспяховай працы ўзначаленага ім таварыства ў 2011 годзе даваў указанні падначаленым складаць фіктыўныя дакументы па апрыходванні і адгрузцы прадукцыі.

З прычыны гэтага ў справаздачы ААТ «Строммаш» аб вытворчасці прамысловай прадукцыі быў неабгрунтавана ўключаны кошт нявырабленых вырабаў, што нібы дазволіла выканаць паказчыкі па росце аб’ёмаў вытворчасці таварнай прадукцыі, хоць фактычна аб’ём вытворчасці не адпавядаў планавым заданням.

Гэтымі дзеяннямі ААТ «Строммаш» прычынены ўрон у выглядзе залішне налічаных заработнай платы, прэмій, падатку на дададзены кошт на суму больш як 48 млн. рублёў, а таксама адлічэнняў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва на суму больш як 6 млн. рублёў.

Акрамя таго, падазроны, быўшы кіраўніком адміністрацыі Савецкага раёна Мінска, у пачатку 2013 года, кіруючы службовым аўтамабілем, учыніў дарожна-транспартнае здарэнне, у выніку якога аўтамабілю былі прычыненыя механічныя пашкоджанні. З мэтай утойвання гэтага факту чыноўнікам дырэктару падкантрольнага прадпрыемства было дадзена ўказанне адрамантаваць аўтамабіль. Расходы па рамонце ў суме больш як 14 млн. рублёў былі аднесеныя на расходы прадпрыемства.

Такім чынам, службовай асобай, якая займала адказнае становішча, учынены дзеянні з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, што пацягнулі прычыненне істотнага ўрону дзяржаўным інтарэсам, выражанага ў падрыве аўтарытэту органаў дзяржаўнай улады і кіравання.

Крымінальная справа накіраваная ў Следчы камітэт Беларусі для арганізацыі папярэдняга расследавання і ўзятая Генеральнай пракуратурай на кантроль.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

Ад 10 да 80 еўра за 4 паперкі. Прайс на перадачы пасылак і дакументаў паміж Беларуссю і Польшчай4

Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з Пуціным4

У Мінску будуецца самы высокі хмарачос у Беларусі6

У Беларусі папоўнілі фонд літоўскіх фур 230 машынамі, якія прыехалі з Расіі2

Эканомны рацыён. Якія наборы прадуктаў можна купіць у беларускіх крамах за 5 рублёў?4

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам27

Беларускі грыбны блогер знайшоў у лесе «ведзьміна масла»4

УСУ нанеслі ўдар па Разанскім НПЗ1

Медыкі ўпершыню зафіксавалі смерць чалавека ад «алергіі на мяса», выкліканай кляшчом

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць