Грамадства1414

Хто зацягнуў цябе ў апазіцыю?

У Магілёве 4 жніўня была затрымана 21-гадовая ўдзельніца акцыі салідарнасці са зняволеным праваабаронцам Алесем Бяляцкім — студэнтка мясцовай ВНУ Дзіяна Буракова.

Затрыманне адбылося прыкладна ў 12.30 на вуліцы Першамайскай, каля цэнтральнага ўнівермага. Трое актывістаў праваабарончага руху, у тым ліку Дзіяна, раздавалі паштоўкі з інфармацыяй пра Бяляцкага, а таксама паштоўкі з ужо напісаным адрасам папраўчай калоніі № 2 Бабруйска, дзе адбывае пакаранне праваабаронца.

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі толькі дзяўчыну — да двух іншых праваабаронцаў, мужчын, яны не падышлі, нягледзячы на тое што адзін з іх быў апрануты ў майку з партрэтам Бяляцкага. На думку назіральнікаў, гэта зроблена з мэтай запалохаць 21-гадовую Буракову, якая стала цікавіцца праваабарончай дзейнасцю зусім нядаўна.

Дзіяну адвезлі ў апорны пункт міліцыі па вуліцы Крыленкі.

Дзяўчына правяла ў міліцыі больш за дзве гадзіны. «Мяне пыталіся, хто мяне ў апазіцыю зацягнуў, — сказала яна. — Казалі, што гэта ўсё апазіцыйныя штучкі, што сэнсу ў гэтым няма. Склалі пратакол, што затрымалі мяне з дзевяццю паштоўкамі. Сказалі, што на наступным тыдні патэлефануюць».

Па словах Бураковай, супрацоўнікі міліцыі заявілі, што яна здзейсніла адміністрацыйнае правапарушэнне, якое нібыта выявілася ў раздачы паштовак «антыпалітычнага характару». «Адзін з міліцыянтаў сказаў: калі б вы хадзілі з паштоўкамі, дзе былі б намаляваныя інваліды, я б нават пайшоў у банк і паклаў грошы, а так вы лухту нейкую раздаеце, чаго вы лезеце ў палітыку?» — распавяла Дзіяна.

Яна перакананая ў тым, што не рабіла нічога супрацьпраўнага, і заяўляе, што запалохаць яе не ўдалося.
«У міліцыі я была адна і адказвала на тыя пытанні, на якія лічыла патрэбным адказваць. Яны былі рознага характару, і размовы таксама ішлі на розныя тэмы.

Я не вялася на нейкія правакацыі, і запалохаць яны мяне не змаглі.
Калі б мне зараз прапанавалі ісці з паштоўкамі таго чалавека, якога я падтрымліваю (у дадзеным выпадку Алеся Бяляцкага), то пайшла б і раздавала», — падкрэсліла дзяўчына.

Каментары14

Цяпер чытаюць

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві1

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэтыя абмены могуць працягвацца бясконца». Наўседа сумняецца, што спроба ЗША ангажаваць Лукашэнку дасць толк7

1100 літоўскіх грузавікоў не выпусцяць з Беларусі да адкрыцця мяжы5

За адзін каментар — два гады турмы. У Мінску вынеслі прысуд аднаму з двух братоў з Рэчыцы, затрыманых увесну2

Былы прэзідэнт Эстоніі засумняваўся, што ў Расіі даюць восем гадоў за пасты пра Бучу. Яму адказаў былы асуджаны8

З'явілася ВІДЭА ўезду расійскіх вайскоўцаў у Пакроўск24

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»5

У Бярэзінскім раёне знойдзеныя новыя сляды зніклага хлопчыка2

У Беларусі забароняць прадаваць у крамах дробную бульбу2

Падчас візіту ў Аўстралію Святлана Ціханоўская перамяшчалася па Сіднэі на Uber20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві1

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць