Надвор'е

Яшчэ два дні спёкі, а ў суботу — навальнічны фронт

У бліжэйшыя суткі, 8 жніўня, сінаптычная сітуацыя істотна не зменіцца. Чакаецца малавоблачнае і спякотнае надвор'е. Вецер ноччу няўстойлівы слабы, днём паўднёвы ўмераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад +12ºC на паўночным усходзе да +21ºC на паўднёвым захадзе краіны,

максімальная днём +28 .. +34ºC, па Брэсцкай вобласці месцамі паветра прагрэецца да +35°C.
Атмасферны ціск ноччу істотна не зменіцца, днём будзе слаба падаць.

9 жніўня ўмовы надвор'я краіны па-ранейшаму будзе вызначаць поле павышанага атмасфернага ціску, сфармаванае ў вельмі цёплай паветранай масе. Пераважна без ападкаў, толькі днём па захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы, пры навальніцах моцны парывісты вецер.

Тэмпература паветра ноччу +16 .. +22°C, днём +29 .. +35°C.

10 жніўня ноччу заходнія раёны, а днём і цэнтральныя будуць знаходзіцца пад уплывам актыўнага атмасфернага фронту, які змяшчаецца з Заходняй Еўропы, на астатняй частцы краіны захаваецца ўплыў поля павышанага атмасфернага ціску і вельмі цёплых паветраных мас.

Ноччу па захадзе, днём і ў цэнтральных раёнах чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы, месцамі моцныя залевы.

У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах магчымы град, пры навальніцах месцамі шквалісты вецер.
Тэмпература паветра ноччу +17 .. +22°C, днём ад +20 .. +22°C на захадзе да +32 .. +34°C на паўднёвым усходзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць21

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не магу аддаць 10 тысяч еўра за незразумелы ўрывак у 4 секунды». Што за відэа Мельнікавай спрабуюць уцюхаць Лявончыку і Ціханоўскаму?13

Спецыялістка расказала, чаму ў гэтым годзе даражэе мёд3

Маладой дзяўчыне з Баранавіч прысудзілі калонію за ўдзел у раённым чаце. Яе тэлеграм быў неабароненым5

«Не хапіла аднаго бала». Маці абурылася, што яе дачку не прынялі ў дзясяты клас гімназіі3

У касцёле Браслава знікла польская мемарыяльная шыльда7

На беларуска-польскай мяжы ўзяліся за льготнікаў, якія за грошы дапамагаюць хутчэй праехаць чаргу5

У Мінску адкрылі самую незвычайную развязку — алмазную. Выязджаць трэба як бы на сустрэчку ФОТА12

«Хацелі апытаць мясцовых, але практычна кожны другі аказаўся госцем з Расіі»78

На рамонт Луўра хочуць выдаткаваць 800 мільёнаў еўра. А на «Мону Лізу» могуць увесці асобны дадатковы квіток

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць21

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць