Грамадства33

«Не хапіла аднаго бала». Маці абурылася, што яе дачку не прынялі ў дзясяты клас гімназіі

У справу ўмяшаліся чыноўнікі. Чым скончылася?

Скрыншот відэа ў тыктоку

Жыхарка Фаніпаля Алена расказала ў тыктоку, што яе дачку не залічылі ў 10-ы клас гімназіі. Прычынай стала тое, што дзяўчынцы не хапіла аднаго бала. Маці абуралася, што пра немагчымасць перавесці дзіця ёй паведамілі толькі 19 жніўня, калі прыёмная кампанія ўжо завяршылася. 

Калі жанчына прыйшла на сустрэчу з дырэктарам і запытала дакумент, дзе пазначаны канкрэтны прахадны бал, ёй адказалі, што ў гімназіі конкурсная аснова, і бал не назвалі. Маці дзяўчынкі папрасіла пісьмовую адмову аб залічэнні. Яна сцвярджае, што паперу так і не выдалі. Дакументы яна таксама не забрала.

«Абурэнне мяне распірае», — эмацыйна выказалася жанчына.

@elenamiakota_

Просто ужас,нет диалога,чтоб пойти в гимназию нужно пройти семь кругов Ада,и это не шутка……

♬ оригинальный звук - Елена Мякота

У канцы мінулага навучальнага года на сайце гімназіі апублікавалі парадак прыёму ў 10-ы клас. Было выдзелена 50 месцаў для двух профільных класаў: з паглыбленым вывучэннем матэматыкі і фізікі, а таксама грамадазнаўства і англійскай мовы. Дакументы прымалі з 12 чэрвеня па 15 жніўня на конкурснай аснове. Да конкурсу дапускаліся дзеці, якія маюць у пасведчанні аб агульнай базавай адукацыі адзнакі не ніжэйшыя за 7 балаў па кожным з прадметаў, выбраных для вывучэння на павышаным узроўні, і сярэдні бал у пасведчанні не ніжэйшы за 7.

Дырэктарка гімназіі Галіна Майсейчык патлумачыла парталу fanipol.by сітуацыю, якая склалася:

«Сёлета ў нас упершыню сфармаваўся конкурс, дакументы падавалі і на дзяцей з іншых населеных пунктаў. Так, на 50 месцаў паступіла 66 заяў. Паколькі ў 11 класе ў нас набралася 46 чалавек замест 50-ці, у дзясятыя мы змаглі залічыць 54 навучэнцаў. Астатнім прапанавалі перайсці ў сярэднюю школу №2 Фаніпаля».

Дырэктарка гімназіі Галіна Майсейчык

Адносна тэрмінаў паведамлення бацькам пра вынікі дырэктар патлумачыла:

«17 жніўня завершаны прыём дакументаў. 18 жніўня праводзілася пасяджэнне прыёмнай камісіі ў 10-ы клас. І толькі тады мы ведалі напэўна, хто дакладна пройдзе, а хто не. Хоць папярэдне, да гэтага, мы бачылі, хто не паступіць, і я стэлефаноўвалася з бацькамі, і ў прыватнасці з Аленай Мякотай.

Бацькоў абтэлефаноўвала ў момант, калі ў каледжах праводзіўся набор на бюджэтную форму навучання, каб дзеці мелі магчымасць паступіць. Якраз з Аленай Уладзіміраўнай нам тады стэлефанавацца ўдалося, і гэты момант мы прагаварылі».

Фота: fanipol.by

Пасля апрацоўкі ўсіх заяў прахадны бал сфарміраваўся на ўзроўні 24 — ён складаецца з сярэдняга бала пасведчання аб агульнай базавай адукацыі і дзвюх адзнак па профільных прадметах. 

Да 21 жніўня сітуацыя вырашылася, піша партал. 

Сама маці расказала пазней у тыктоку, што ёй пазванілі з упраўлення адукацыі райвыканкама і сказалі, што яе дачку залічылі ў 10-ы клас.

@elenamiakota_

Благодарю Вас мои дорогие,Вы лучшие!!!!!!безумно счастлива !!!!!!!!!

♬ оригинальный звук - Елена Мякота

У цяперашні час гімназія збірае пакет дакументаў для ўнясення змяненняў у дзеючую ліцэнзію, каб павялічыць кантрольныя лічбы набору на трэцюю прыступку навучання — са 100 да 120 чалавек. Дзякуючы гэтаму ў навучальным годзе 2025/2026 будуць залічаны ўсе дзеці, якія падалі дакументы для навучання ў гімназіі ў 10-м класе і якія маюць адзнакі не ніжэй за 7 балаў.

Каментары3

  • Ёсік
    23.08.2025
    А ці зараз прэстыжна навучацца ў гімназіі? Раней у класе было не больш за 24 вучні, падзелены на 3 групы для заняткаў тым прадметам, які спецыялізуецца ва ўстанове. Потым лукашэнка зьмяніў тыя правілы, навучаюцца і выдатнікі, і "рабяты з нашага двара". Гімназія 16 Мінска мае ў класах па 42 вучня, бо прэстыжна, чыноўнікі сваіх дзетак туды возяць. 42, вы толькі ўявіце. Аб якім спецпрадмеце можа ісьці гаворка, да каго пасьпее настаўніца падысьці пазаймацца?
  • даведка
    23.08.2025
    У телеведущей Ирины Ромбальской ребёнок в университет не прошёл по конкурсу.
  • Slezvig Holstein
    23.08.2025
    ня прынялі бо у́ цябе куфайкі няма

Цяпер чытаюць

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі14

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі

Усе навіны →
Усе навіны

Доктара Андрэя Любецкага не вызвалілі пасля сканчэння тэрміну2

Нечакана памёр гомельскі прапагандыст Міхаіл Цішкевіч5

Стала вядома, якія беларускія выканаўцы былі самымі папулярнымі ў 2025 годзе на «Яндэкс Музыка»7

«Там няма цэнзуры для нацысцкіх вітанняў». Сікорскі паслаў Маска на Марс за заклікі распусціць ЕС18

8‑гадовую дзяўчынку з інваліднасцю не хацелі пускаць у мінскае кафэ. Казалі, што яе вазок займае шмат месца11

Таксіст высадзіў з машыны дзіця, якое затым згубілася6

«Я разумею, што можна зрабіць копію красовак…» Расіяне сплагіяцілі мінскі дзіцячы садок4

Келаг назваў два пытанні, якія патрэбна вырашыць, каб зрушыліся перамовы па Украіне11

«Убачыла падэшву — жахнулася»: жыхарка Брэста паказала, што стала з яе абуткам ад «Марка» пасля прагулкі па снезе18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі14

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць