Улада2727

Янукевічу дазволілі вылучацца на трэці тэрмін

Затое на чацвёрты — ніяк.

Аляксей Янукевіч зможа зноў вылучацца на пасаду старшыні Партыі БНФ, нягледзячы на абмежаваньні ў партыйным статуце.

Такое рашэньне ўхваліла Рэвізійная камісія Партыі БНФ. Камісія разгледзела парадак абраньня старшыні партыі на чарговым зьезьдзе, які павінен адбыцца не пазьней за верасень 2014 году, паведамляе прэс-служба БНФ.

На папярэднім зьезьдзе Партыі БНФ, які прайшоў 10 верасьня 2011 году, у статут былі ўнесеныя зьмены, якія абмежавалі працягласьць кіраўніцтва партыяй для адной асобы двума тэрмінамі запар.

Старшыня Гарадзенскай арганізацыі партыі Вадзім Саранчукоў папрасіў партыйны рэвізійны орган даць ацэнку, ці адпавядае новай рэдакцыі статута магчымае вылучэньне на наступным зьезьдзе кандыдатам на пасаду старшыні дзейнага старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча, бо ён узначальвае партыю ўжо другі тэрмін запар.

Вывучыўшы пытаньне,

рэвізійная камісія прыйшла да высновы, што новая рэдакцыя статута партыі пачала дзейнічаць з моманту яе прыняцьця зьездам Партыі БНФ 10 верасьня 2011 году, а юрыдычную сілу для трэціх асобаў набыла з моманту дзяржаўнай рэгістрацыі Міністэрствам юстыцыі.

У рэвізійнай камісіі лічаць, што новая норма статута носіць абмежавальны характар, а таму ня мае зваротнай сілы. Такім чынам, Аляксей Янукевіч мае права чарговы раз (гэта значыць — другі запар паводле новага статута) вылучацца на пасаду старшыні партыі.

Сам Аляксей Янукевіч паведаміў, што ён сапраўды зьбіраецца вылучаць сваю кандыдатуру на справаздачна-выбарчым зьездзе ў 2014 годзе.
А вось на чацьвёрты запар тэрмін ён балатавацца ўжо не зможа — пачнуць дзейнічаць абмежаваньні, ўнесеныя ў статут партыі.

Каментары27

Цяпер чытаюць

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа8

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

Альфа-самцы — гэта выключэнне, а не правіла. Вынікі новага даследавання11

З навальніцамі і парывістым ветрам. Якім будзе надвор'е на наступным тыдні

У Беларусі восем немаўлят да года наведваюць дзіцячы сад1

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем12

Мінчанка расказала, дзе пазнаёміцца з перспектыўнымі хлопцамі ў сталіцы14

Ціханоўскі насмажыў катлет на фестывалі «Тутака»45

Наколькі дакладна можна прадказаць надвор'е на месяц? І чаму дагэтуль не папярэджваюць пра тарнада за дзень?5

З'явіцца новая дзяржава — Новая Каледонія3

Заробак 73 рублі? На заводзе патлумачылі, адкуль у іх такія вакансіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа8

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць