Эканоміка1414

Снапкоў: «Калійная эпапея» завершыцца ў выніку для нас пазітыўна

Для Беларусі вынік у канфлікце «Беларуськалія» з расійскай кампаніяй «Уралкалій» будзе пазітыўным.

Упэўненасць у гэтым выказаў міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў падчас прамой тэлефоннай лініі, арганізаванай у газеце «Рэспубліка».

«Я неяк меў магчымасць чытаць даследаванне адной лонданскай кампаніі, якая ацаніла шэраг сцэнарыяў геапалітычнага развіцця. З пункту гледжання Кітая, Расіі, з пазіцыі ўмацавання і паслаблення гэтых краін, з высновамі, хто ў рэгіёнах будзе дамінаваць, хто не будзе і г.д.

І ва ўсіх сцэнарыях для Беларусі быў пазітыў. Мы насамрэч такая краіна, у такім месцы, з такім народам, што, што б ні здарылася, у канчатковым выпадку ўсё выліваецца для нас у пазітыў.

Напэўна, таму што мы пад Богам. Таму я ўпэўнены, што і „калійная эпапея“ скончыцца ў выніку для нас пазітыўна», — сказаў Снапкоў.

«Па маіх асабістых ацэнках, наша кампанія лепшая, чым «Уралкалій». Хоць сабекошт экспарту ў нас трохі вышэйшы (на 100 долараў за тону), але ў нас значна лепшая лагістыка.

І я ўпэўнены, што мы цалкам здольныя самастойна сябе пазіцыянаваць на калійным рынку незалежна ад таго, якая формула будзе ў далейшым: кошт або аб’ёмы, як прадэклараваў «Уралкалій», — заявіў кіраўнік Мінэканомікі.

«І ў сваіх ацэнках я не адзінокі. Многія эксперты кажуць, што канфлікт будзе кароткачасовым.

І „Уралкалій“, як бок, што разарваў адносіны, павінен будзе дамовіцца, каб захаваць на рынку парытэт.

Хоць любую справу лепш рабіць разам. Гэта хутчэй, выгадней. Адна галава добра, але дзве — лепш.

Але калі ўсё ж і будзе захоўвацца такая сітуацыя, я ўпэўнены, што мы ніякім чынам не знікнем», — сказаў Снапкоў.

***
Нагадаем, 26 жніўня Генпракуратура Беларусі паведаміла аб распачынанні крымінальнай справы ў дачыненні да шэрагу кіраўнікоў ЗАТ «Беларуская калійная кампанія» (БКК), сярод якіх старшыня наглядальнага савета БКК, гендырэктар «Уралкалія» Уладзіслаў Баўмгертнер. Яны абвінавачваюцца на падставе ч. 3 арт. 424 КК (злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі).

Баўмгертнер быў затрыманы ў Мінску пасля перамоў з прэм’ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно5

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп перарабіў гістарычны ванны пакой Лінкальна ў Белым доме ФОТЫ13

Чыноўніца запэўнівае, што касцюмы «Камінтэрн» — гэта люкс14

Да такога не дадумаліся нават у беларускай дыктатуры. Пра што «Эйфарыя» Марыі Пархімчык3

Эканаміст Львоўскі расказаў, чаму з аптымізмам глядзіць на будучыню свету7

Усяго 7 рублёў на дзень траціць трэнер з Бараўлян на здаровае харчаванне5

Кандуктарка аўтобуса расказала, як правярае, што перад ёй школьнік5

На паліва — 700 рублёў на месяц. Мінчанка ганяе на яркім «Барбі-фордзе»10

Славакія ўводзіць ліміт хуткасці на тратуарах. Пешаходы ў шоку12

Рэйтынг краін для жыцця на пенсіі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно5

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць