Прадстаўнікі расійскага мільярдэра Сулеймана Керымава абверглі чуткі аб тым, што ён нібыта прадаў свае акцыі «Уралкалія» нейкаму банкіру з
Санкт-Пецярбурга .
«Інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці», — цытуе
Раней адвакат Аляксандр Дабравінскі напісаў на сваёй старонцы ў Facebook, што, па яго звестках, Керымаў 6 верасня «прадаў вялікі пакет акцый (калі не ўсе акцыі) у кампаніі „Уралкалій“ нейкаму банкіру К.».
Кампанія «Нафта Масква» кіруе актывамі Сулеймана Керымава, ва ўласнасці якога знаходзіцца звыш 21% акцый «Уралкалія».
Па звестках РІА Навіны, кошт гэтага пакета акцый ацэньваецца ў 3 млрд даляраў.
У канцы жніўня гэтага года Следчы камітэт Беларусі паведаміў аб затрыманні гендырэктара кампаніі «Уралкалій» Уладзіслава Баўмгертнера. На датычнасць да злачынстваў, якія нанеслі шкоду Беларусі, беларускія ўлады правяраюць і Сулеймана Керымава.
Цяпер чытаюць
«З татам вырашылі: наспеў час вучыцца па-беларуску». Жанчына расказала, як у 80-я гады ездзіла за 20 кіламетраў ад Мінска дзеля адукацыі на роднай мове

«З татам вырашылі: наспеў час вучыцца па-беларуску». Жанчына расказала, як у 80-я гады ездзіла за 20 кіламетраў ад Мінска дзеля адукацыі на роднай мове
Зніклы Анатоль Котаў быў партнёрам самага высокапастаўленага беларускага разведчыка, які пераехаў у Польшчу. Тут можа быць ключ да разгадкі яго знікнення

Каментары