Літаратура77

Дэтэктыў, спадарства!

Пачну з фразы, годнай для Капітана Відавочнасці: дэтэктыў — самы папулярны ў свеце літаратурны жанр.

У Беларусі тое самае, зайдзіце ў мінскае метро ды паглядзіце, каго чытаюць пасажыры: Данцова, Марыніна, Дашкава. Крыху больш падрыхтаваныя чытачы глытаюць Барыса Акуніна, Ю Нэсбё, Стыга Ларсана. Ці нават прыдуманага аўтара, героя тэлесерыяла Рычарда Касла.

Гэта ўсё сучасныя аўтары, якія пішуць цяпер (за выключэннем нябожчыка Ларсана) і карыстаюцца папулярнасцю.

Беларуская літаратура апошніх гадоў амаль зусім не прадукуе дэтэктываў.

Паглядзеў рэйтынг беларускіх дэтэктываў, што складала на сайце радыё «Свабода» Наталка Бабіна. Адны адносяцца яшчэ да савецкіх часоў («Чорны замак Альшанскі» і «Дзікае паляванне караля Стаха» Караткевіча), іншыя да 90­х (Федарэнка, Сарокін, Ялугін). Згадваюцца яшчэ браты Адамчыкі (Міраслаў Адамчык і Адам Глобус), Уладзіслаў Ахроменка ды Максім Клімковіч. Думаю, кагосьці абавязкова забыўся, але смела можна канстатаваць — дэтэктывы не пішуцца.

Хаця, здавалася б, сюжэтаў хапае з лішкам. Паглядзіце нават тую ж «нашаніўскую» рубрыку здарэнні. Бываюць такія гісторыі, што пазайздросцілі б любыя аўтары.

Бяры і раскручвай. Чаго­чаго, а злачынстваў у сённяшняй Беларусі хапае.

Голад на адсутнасць бела­рускамоўных дэтэктываў крыху спатолілі перакладчыкі з інтэрнэт-­часопіса «Прайдзісвет». У кнізе, якую яны ўклалі, сабрана 16 апавяданняў розных па нацыянальнасці і часе жыцця аўтараў.

Тут ёсць усё: забойствы, крадзяжы, падманы, атручванні.

Выдатныя сышчыкі, як каталіцкі святар Браўн у англійскага пісьменніка Чэстэртана, ці Элеры Куін у амерыканскага пісьменніка… Элеры Куіна. А вось герой рускамоўнага ізраільскага пісьменніка Даніэля Кругера нясцерпна нагадвае Вільгельма Баскервільскага з «Імя ружы» (таксама дэтэктыў) Умберта Эка.

Пародыя Брэта Гарта на Шэрлака Холмса прымусіць вас уголас смяяцца. А славачка Даніэла Капітанява пахуліганіла, уявіўшы, як самыя знакамітыя сышчыкі свету (ад Эркюля Пуаро да агентаў Малдэра і Скалі з «Сакрэтных матэрыялаў») расследуюць адно і тое ж забойства.

«Злачынства, сэр» — адназначна добрая кніга.

Але персанальна мне наступны раз хацелася б прачытаць якасны вялікі дэтэктыў, аб’ёмам з гэты зборнік. Добра, калі перакладны, а яшчэ лепш — у арыгінале створаны па­беларуску.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў3

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Расія ўзмацняе кампанію супраць Нарвы: у сетках заклікаюць узбройвацца і ствараць «народную рэспубліку»19

Літоўцы і палякі ламануліся запраўляцца ў Беларусь. Вось колькі на гэтым можна зэканоміць13

Пасол Ірана ў Маскве абверг інфармацыю пра знаходжанне Хаменеі ў Расіі

МЗС пра паветраныя шары з цыгарэтамі: Гэта трансгранічная злачыннасць 5

Захоп закладніка і катаванні: у Закапанэ будуць судзіць беларуса за выкраданне чалавека2

У Беларусі прадаюць унікальны 47‑гадовы BMW 5‑серыі — часоў Машэрава. Цана — $25 тысяч6

Ізраіль заявіў пра забойства архітэктара ядзернай праграмы і адной з самых уплывовых фігур Ірана Алі Ларыджані10

Ізраіль заяўляе, што забіты кіраўнік іранскай арганізацыі «Басідж», якая падаўляе пратэсты5

Турчын заявіў, што Беларусь не будзе канфіскоўваць літоўскія фуры10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў3

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць