Грамадства55

«Данькоў-клуб» высяляюць з будынка

Апоўдні 24 верасня з будынка на вуліцы Мяснікова, 25, вядомага мінчукам і гасцям сталіцы як «Данькоў- клуб», пачалося высяленне казіно.

Да гмаха спачатку прыбылі ўладальнікі будынка — прадстаўнікі «Беларускага таварыства глухіх», у якога клуб арандаваў 6-павярховы будынак цягам 20 гадоў. Сёння з будынка павінны быць вывезеныя ўсе рэчы арандатара.

Пра тое, што клубу не працягваюць дамову арэнды, жонка цяпер падследнага ўладальніка клуба Юрыя Данькова Наталля даведалася нядаўна.

Для яе стала нечаканасцю тое, што забраць клуб у іх могуць проста падчас следства.

Па словах Мікалая Кулакова (старшыні ПУП «Віток», што ўваходзіць у Беларускае таварыства глухіх), не працягнулі дамову з уладальнікамі «Данькоў-клуба» ўчора.

Прычына — нявыплата арэнды за 2 месяцы.

Паводле Кулакова, усе дакументы па арэндзе будынка знаходзяцца ў следства.

«Агульная запазычанасць — 836 млн рублёў. Акрамя таго, вялікія нараканні да „Данькоў-клуба“ мела пажарная служба. „Данькоў-клуб“ таксама не выканаў прадпісанне Маскоўскага выканкама, па якім трэба было пафарбаваць фасад, азеляніць тэрыторыю і г.д. Яшчэ яны зрабілі рэканструкцыю будынка без нашага дазволу», — сказаў Мікалай Кулакоў.

Паводле яго слоў, будынак цяпер будзе часова належаць ПУП «Віток». Праз месяц, па словах Кулакова, будынак выставяць на аўкцыён.

Нагадаем, год таму, 4 верасня 2012 г., быў затрыманы бізнесмен Юрый Данькоў — уладальнік забаўляльнай установы «Данькоў- клуб» . Праз некалькі дзён яму было прад’яўленае абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 171 КК (выкарыстанне заняткам прастытуцыяй або стварэнне ўмоваў для заняткаў прастытуцыяй, учыненыя службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў).

19 жніўня расследаванне было завершана: канчатковае абвінавачанне прад’яўлена адразу па сямі артыкулах Крымінальнага кодэкса:

ухіленне ад выплаты падаткаў, арганізацыя і ўтрыманне прытону, уцягванне ў прастытуцыю, дэманстрацыя парнаграфіі, падробка дакументаў, фальсіфікацыя доказаў па грамадзянскай справе.

18 верасня над Юрыем Даньковым пачаўся суд, ён праходзіць у закрытым рэжыме.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну6

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

ГУБАЗіК заявіў пра затрыманне двух магілёўцаў: нібыта яны ехалі ў краіну з пашпартамі Новай Беларусі15

Ад чаявання з абаранкамі да песень пра «герояў СВА». Як Рускі дом прыносіць у Гродна рускі свет17

Беларускі верталёт Мі-24 збіў расійскі беспілотнік, які ляцеў ва Украіну8

Забойства палкоўніка СБУ ў Кіеве здзейснілі грамадзяне Азербайджана6

Жыхары аграгарадка звярнуліся да Лукашэнкі: дзіцячы садок закрываюць, а малых, нават двухгадовых, будуць вазіць за 20 км10

Як жыве просты мінскі зваршчык, які выйграў тры мільёны рублёў5

Куды аддаць сёлета сваіх дзяцей, каб яны вучыліся па-беларуску1

Краіны ЕС пагадзіліся знізіць цэнавае абмежаванне на расійскую нафту на 15 %

У Францыі зняволены змог збегчы з турмы — яго вынес у сумцы сукамернік, які вызваліўся

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну6

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць