Грамадства33

Лукашэнка: Малако — гэта добра

Аляксандр Лукашэнка 18 кастрычніка падчас наведвання ААТ «Тураўшчына» запатрабаваў максімальна эфектыўнага выкарыстання на Палессі высокабальных урадлівых зямель.

Як адзін з магчымых варыянтаў — маштабнае вырошчванне тут імпартазамяшчальнай, у прыватнасці, садаводчай прадукцыі. 

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, гаворка зайшла пра тое, як з найбольшай карысцю выкарыстоўваць гэты ўнікальны прыродны патэнцыял — землі з амаль стобальнай урадлівасцю глебы, якіх у Беларусі зусім мала. 

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Валерый Іваноў выказаў меркаванне, што мэтазгодна развіваць садоўніцтва — менавіта гэты кірунак можа даць найбольшую аддачу. Ён лічыць, што на тэрыторыях ад Жыткавічаў да Століна трэба масава саджаць сады — ураджаі яблыкаў, груш тут павінны быць вельмі высокія. А паколькі развіццё садоўніцтва і агародніцтва спалучана з праблемай захоўвання, то нароўні з гэтым адразу паўстане пытанне пра будаўніцтва сучасных сховішчаў для прадукцыі. 

Першае пытанне, якое ў сувязі з гэтым задаў Лукашэнка: ці рэнтабельна развіваць садоўніцтва? Паколькі ёсць розныя меркаванні, у тым ліку на карысць развіцця жывёлагадоўлі, вытворчасці малака, усё трэба добра пралічыць. 

«Малако — гэта добра. Але дзе гарантыя, што заўтра будзе такая рэнтабельнасць на малацэ, што такія цэны будуць? Гэта цяпер так, а калі заўтра сітуацыя з малаком зменіцца?» — разважаў кіраўнік дзяржавы. 

Пры гэтым прынцыпова важнае пытанне — наяўнасць попыту на айчынныя яблыкі, грушы, слівы. Пачуўшы довады на карысць гэтага кірунку, Лукашэнка сказаў: «Добра, давайце свой рынак будзем напаўняць якаснай прадукцыяй яблыкаў. Гэта і як адзін са шляхоў імпартазамяшчэння, бо мы не будзем траціць валюту на іх закупку. Тое, што сёння можа забяспечыць імпартазамяшчэнне, трэба абавязкова выкарыстоўваць. І трэба ўсё падкарэктаваць, пакуль яшчэ не позна». 

Лукашэнка лічыць, што ўсім разам — практыкам, вучоным, тэхнолагам — трэба падключыцца да гэтай тэмы і ўсё грунтоўна прапрацаваць. Ён выказаў меркаванне, што не лішнім будзе ў прыватнікаў павучыцца, як эфектыўна працаваць у гэтым кірунку, тым больш што станоўчы вопыт стварэння новых вытворчасцяў на вёсцы ёсць.

Каментары3

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа31

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр унутраных спраў Польшчы лічыць малаверагоднымі перамовы Варшавы і Мінска3

Украінскі «Фламінга» знішчыў першы расійскі аб'ект4

Модзі заклікаў Пуціна да хутчэйшага завяршэння вайны ва Украіне3

З’явіліся першыя фота меркаванага забойцы Андрэя Парубія4

Напярэдадні 1 верасня беларуска спрабавала зарабіць на шакаладках з цытатамі Лукашэнкі13

Пуцін на пасяджэнні ШАС зноў заявіў, што Захад справакаваў напад Расіі на Украіну13

«Дзве вадародныя і тры гексагенавыя бомбы, а настаўнікаў і вучняў расстраляюць». У Мінску падлетак адпомсціў дзяўчыне за адмову сустракацца3

Сабака пераплыў шырокую Прыпяць. Шырыня ракі — 100 метраў

Кошт золата абнавіў чарговы гістарычны максімум. Як даражэла золата ў гісторыі?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа31

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць