Грамадства

«Белавія» пераходзіць на зімовы расклад

27 кастрычніка Нацыянальная авіякампанія «Белавія» пераходзіць на зімовы расклад, які будзе дзейнічаць да 29 сакавіка 2014 года.

Як паведамляе прэс-служба «Белавія», 17 снежня авіякампанія пачне выконваць палёты з Мінска ў Жэневу (Швейцарыя) на самалётах Embraer 175, CRJ-100/200, Boeing 737-500 тры разы на тыдзень: па аўторках, пятніцах і нядзелях. Кошт пералёту ў эканамічным класе абслугоўвання складае ад 275 еўра «туды-назад», у бізнес-класе ад 975 еўра «туды-назад» (аэрапартовыя таксы і зборы ўключаны).

У новым сезоне «Белавія» ў параўнанні з зімовым сезонам 2012/2013 гадоў павялічыць частату выканання рэйсаў з Мінска ў Астану, Ерэван, Калінінград, Кіеў, Маскву, Прагу, Рыгу, Стамбул, Тбілісі і Франкфурт.

Акрамя таго, «Белавіяа» прыняла рашэнне на перыяд навагодніх свят значна павялічыць частату выканання палётаў па найболей запатрабаваных у турыстаў маршрутах і замяніць паветраныя судны на больш ёмістыя. Так, у Парыж і Барселону будзе выканана па восем дадатковых рэйсаў, а ў Маскву, Прагу, Жэневу, Тбілісі, Баку, Ерэван, Рым, Мілан у навагодні перыяд будуць задзейнічаны паветраныя судны большай ёмістасці.

«Мы чакаем, што надыходзячы зімовы сезон стане паспяховым працягам летняга. Нагадаю, што сёлета мы ўжо адкрылі чатыры новыя напрамкі (Самара, Кутаісі, Будапешт, Бялград), куды працягнем лётаць і зімой, павялічылі частату выканання рэйсаў па ўжо існых маршрутах, што спрыяла значнаму павелічэнню пасажырапатоку. Адным з новаўвядзенняў надыходзячага зімовага сезона стане выкананне палётаў у Сочы на круглагадовай аснове два разы на тыдзень, а ў лютым напярэдадні і падчас правядзення зімовых Алімпійскіх гульняў павялічым лік палётаў да трох разоў на тыдзень», - сказаў гендырэктар «Белавія» Анатоль Гусараў.

Акрамя рэгулярных рэйсаў, працягнецца выкананне чартарных праграм у Егіпет (Хургада, Шарм-аль-Шэйх).

Каментары

Цяпер чытаюць

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме14

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне праз газавую трубу заходзяць у Купянск, як колісь у Суджу2

«Усё — хлусня і маніпуляцыі». Спецыялісты рэзка адказалі на істэрыю вакол рэканструкцыі Чырвонага касцёла3

Украіна навучылася лепш супрацьстаяць расійскім «Кінжалам»

Марк Рутэ абвясціў пра запуск спецыяльнай праграмы НАТА для абароны ўсходняга флангу альянсу3

Трагедыя пад Бярозай: як 30 гадоў таму збілі паветраны шар з амерыканцамі1

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі39

У Грузіі затрымалі грузавік з украінскім гексагенам. Ён нібыта быў прызначаны для аперацыі «Павуцінне-2»7

Рэпер Murovei выпусціў беларускамоўны альбом10

Былы палітвязень Уладзімір Мацкевіч зрабіў ФОТА са сваімі вучнямі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме14

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць