Нерухомасць88

Лютэранскую кірху ў Гродне пачалі рэстаўраваць — фоты

Адзіны дзейны лютэранскі храм у Беларусі пачалі рэстаўраваць за кошт дзяржавы і ахвяраваньняў прыватных фірмаў.

Паводле пастара Ўладзімера Татарнікава, якіх-кольвек значных працаў у будынку кірхі не праводзілі ад часу будаўніцтва ў 1912 годзе. Праўда, некалькі гадоў таму была заменена бляха на даху, паведамляе радыё «Свабода».

Пастар Уладзімер кажа, што ў 2014 годзе Горадня абвешчаная культурнай сталіцай Беларусі, — гэта, маўляў, і падштурхнула мясцовыя ўлады зьвярнуць увагу на стан адзінай дзейнай лютэранскай кірхі ў Беларусі.

«Вось зараз зьбіваюць старую тынкоўку і ўмацоўваюць падмурак. Плянуецца, што ўвесь будынак наноў атынкуюць і пафарбуюць у шэры колер. Адновяць усе шпілі на будынку, а самае галоўнае — адновяць цэнтральны шпіль і ўпарадкуюць тэрыторыю.

Праўда, ня ведаю, калі гэта ўсё зробіцца, але працы будуць працягвацца да таго часу, пакуль хопіць сродкаў», — кажа Ўладзімер Татарнікаў.

Пастар адзначае, што будынак патрабуе рэстаўрацыі ня толькі звонку, але і ўнутры. Татарнікаў спадзяецца, што на гэтую справу лютэранская супольнасьць атрымае дапамагу ад ураду Нямеччыны.

Ужо зараз, паводле пастара, з гораду Гановэру прывезьлі лаўкі ў храм, а неўзабаве з Франкфурту-на-Майне павінныя даставіць арган коштам больш за мільярд рублёў.

Афіцыйнай датай заснаваньня кірхі ў Горадні лічыцца 1793 год, але ў 1912 годзе храм значна перабудавалі, і практычна ў такім выглядзе ён захаваўся да нашых дзён.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі87

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць цікавых могілак Беларусі для наведвання на Дзяды

У Егіпце пасля дваццаці гадоў будаўніцтва адкрылі найбуйнейшы музей свету

«Я зразумеў, што ўсё, канец». Стваральнік фестывалю «Бульбамуві» вырашыў спыніць яго5

Тактыка «мір праз сілу» — прывілея вялікіх дзяржаў. Што паказвае гісторыя з шарамі на беларуска-літоўскай мяжы13

Жанчына набыла спартыўны касцюм беларускага брэнду за 600 рублёў і ў шоку ад якасці15

Беларусь стала папулярным аб'ектам для кібератак2

У Магілёве адзін бізнэсмен заказаў падпал машыны іншага

Як адзначаюць Дзяды3

Як выглядае мост паміж вуліцай Маскоўскай і плошчай Незалежнасці, які адкрылі сёння5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі87

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць