У Крамлі шматлікія прапановы змяніць Канстытуцыю Расіі і прыбраць з яе забарону на адзіную ідэалогію называюць ініцыятывамі знізу, і ўладай яны не падтрымліваюцца, пішуць «Ізвестія».
У цяперашні час у адміністрацыі прэзідэнта Расіі распрацоўваецца канцэпцыя па развіцці патрыятызму, а таксама ідзе пошук галоўнай нацыянальнай ідэі краіны, якая зможа аб'яднаць расійцаў.
Прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Пяскоў удакладніў, што ніякіх зменаў у Канстытуцыю ўносіцца не будзе. «Канстытуцыю мяняць прэзідэнт не будзе. А ідэалогія Канстытуцыяй не прадугледжаная», - падкрэсліў ён, пацвердзіўшы, што «пошукі нацыянальнай ідэі вядуцца».
У адміністрацыі прэзідэнта выданню паведамілі, што насаджваць якую-небудзь ідэалогію ў Расіі няма сэнсу, замест ідэалогіі неабходна знайсці нацыянальную ідэю. Паводле інфармацыі выдання, пакуль нацыянальную ідэю не знайшлі, але пошукі вядуцца.
«Калі знойдзем нешта геніяльнае, тады гэта і будзе нацыянальнай ідэяй, якая больш згуртуе грамадзян Расіі», - кажа крыніца газеты.
-
Ізраіль высылае «Лекараў без межаў» з сектара Газа. Медыкі адмовіліся даваць імёны сваіх людзей у рукі сілавікоў, асцергаючыся рэпрэсій супраць персаналу
-
Абараніць Ізраіль і арабскіх саюзнікаў. ЗША не ўдараць па Іране, пакуль не залатаюць дзіркі ў СПА
-
Трамп вырашыў пабудаваць у Вашынгтоне гіганцкую трыумфальную арку, якая будзе большай за парыжскую
Хочаце жыць доўга — шукайце раён з нармальнымі дрэвамі. Навукоўцы высветлілі, што дрэвы ратуюць ад інфарктаў, а газоны могуць нават нашкодзіць здароўю
Каментары