Эканоміка77

Каму ў Беларусі плацяць больш за $7000? Топ-7 самых высокааплатных вакансій краіны

Сярэдні заробак у Беларусі фактычна стаіць на месцы. Па стане на кастрычнік ён складаў $599 – «на рукі» гэта каля $520. Аднак за такія грошы згодныя працаваць далёка не ўсе беларусы. Вышэйшая адукацыя (а можа, і не адна), веданне замежных моваў, вопыт працы па спецыяльнасці — гэтыя канкурэнтныя перавагі дазваляюць мець нашмат большыя грошы, нават не маючы ўласнага бізнэсу.

Прадстаўнікі якіх «найманых» прафесій зарабляюць найбольш? «Наша Ніва» знайшла сем самых высокааплатных вакансій краіны. Звычайна на такія пасады не прыходзяць «з вуліцы», але фармальна шанец ёсць у кожнага.

Многія працадаўцы ўказваюць гіганцкую разбежку ў магчымым заробку, напрыклад, «ад $1000 да $10000». Мы арыентаваліся на ўказаны мінімальны заробак.

1. Кіраўнік праекта ў будаўнічай кампаніі — $7120

Больш за $7000 абяцае толькі сталічны забудоўшчык «Будфінпраект», які цяпер узводзіць два жылыя дамы ў цэнтры горада. Самае рэдкае патрабаванне да работніка — веданне латышскай мовы. Апроч таго, трэба валодаць англійскай і нямецкай, мець аўтамабіль і працаваць на падобных пасадах не менш за 12 гадоў.

Валоданне латышскай мовай дазволіць прэтэндаваць на іншую прыбытковую вакансію кампаніі. Яшчэ аднаму кіраўніку тут абяцаюць $6200.

 

2. Спецыяліст аддзелу продажаў — $3765

Група кампаній «ІПМ­-Кансалт» гатовая плаціць такія грошы спецыялісту, які будзе абтэлефановаўваць кліентаў, кансультаваць замоўцаў па тэлефоне і весці базу кліентаў.

«Настаўнік навучыць вас спецыфіцы працы», — указваецца ў вакансіі. Ахвотным уладкавацца раяць дасылаць рэзюмэ з фотаздымкам.

***

Вакансія аказалася памылковай - заробак абяцаецца ў 10 разоў меншы. 

3. Спецыяліст па сувязях з кліентамі — $3425

Вялікі заробак можна атрымаць за паспяховы пошук кліентаў для гандлёва­забаўляльнага цэнтра Green City, які будуецца каля станцыі метро «Каменная Горка». Дарэчы, адным з акцыянераў працадаўцы — кампаніі «Еўра­стэпгруп» — з’яўляецца Прэзідэнцкі спартыўны клуб на чале з Дзмітрыем Лукашэнкам.

Сярод патрабаванняў толькі наяўнасць вышэйшай адукацыі.

4. Кіраўнік групы распрацоўкі — $3000

Адзін з лідараў рынку электронных таргоў у Расіі, кампанія People You Need, шукае кіраўніка групы распрацоўшчыкаў у мінскі офіс. Уменне праграмаваць на PHP і вопыт праектавання інтэрнэт­прыладаў — вось неабходныя ўмовы для атрымання пасады.

5. Спецыяліст па працы з персаналам — $2900

Замежныя кампаніі, прад­стаўленыя ў Беларусі, — надзвычай выгадныя працадаўцы. Аднак без валодання замежнымі мовамі на высокім узроўні тут працаваць не ўдасца. Адна з найбуйнейшых тытунёвых кампаній свету «Брытыш­Амерыкан Табака» выстаўляе дадатковую ўмову — стаж працы на кіраўнічых пасадах у замежных кампаніях не менш за 5 гадоў.

6. Дырэктар па продажах — $2500

Праграмісцкая кампанія CactusSoft шукае чалавека, які знойдзе новых кліентаў на рынках Еўропы, Паўночнай Амерыкі і Расіі. Свабоднае валоданне англійскай мовай, гатоўнасць да камандзіровак і вопыт працы ў развіцці IT-бізнэсу — вось умовы для таго, каб зарабіць «ад $2500 да $10 000».

7. Намеснік па камерцыйных пытаннях — $2475

Літоўская кампанія «ЭйСіСі Дысці» займаецца аптовым гандлем камп’ютарнай тэхнікі. Вось ужо каторы месяц яна шукае намесніка па камерцыйных пытаннях. Самае строгае патрабаванне — дасканалае валоданне літоўскай мовай. Сярод іншых умоваў — досвед працы з літоўскімі кампаніямі на тэрыторыі Літвы і наяўнасць уласнага аўто.

Гарантаваны законам мінімальны заробак па стане на кастрычнік складае 1 466 230 рублёў пры поўнай занятасці работніка. Гэта $158 у эквіваленце.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»17

Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мазыры мужчына некалькі разоў ударыў нажом жонку, а потым кінуўся з ім на міліцыянера1

Успаміны Бэлы Шагал паказваюць нечаканы Віцебск. І раскрываюць яшчэ адну таямніцу карцін Шагала8

Памёр фотажурналіст Яўген Коктыш. Ён здымаў Быкава і Мулявіна

Па вяртанні з Польшчы затрымалі заснавальніка школы музыкі Уладзіміра Патапенку3

Эйсмант апраўдвалася, чаму Лукашэнка праігнаруе чэмпіянат па колцы дроў11

Домік у сваім лесе. Мінчук купіў дабітае саўмінаўскае лецішча і зрабіў там грунтоўны і стыльны рамонт6

«Нарэшце!» Людзі на ўра ўспрынялі навіну аб увядзенні штрафаў за слабы інтэрнэт і прапануюць, з якога аператара пачаць9

Неабыякавыя апаненты Ціханоўскай збіраюцца на чарговы сход25

Забіваў пацыентаў, каб менш працаваць уначы. Гісторыя медбрата ў Германіі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»17

Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць