Музыка1414

«Палац» запрашае на «Каляды ў вялікім горадзе» — 6 студзеня

Гурт «Палац» запрашае жыхароў сталіцы адзначыць Каляды ў клубным фармаце. Канцэрт «Каляды ў вялікім горадзе» адбудзецца 6 студзеня 2014 года ў Re:Public.

Сёлета спаўняецца 15 год праекту лідара гурту «Палац» – «Калядныя сустрэчы з Алегам Хаменкам», які летась займеў новую назву і новы фармат. Музычна-тэатралізаваная дзея «Каляды ў вялікім горадзе» цяпер праходзіць у клубных умовах, а не ў канцэртных залах. Для імпрэзы абраная найвялікшая клубная пляцоўка Мінска – Re:Public.

«Каляды заўсёды святкаваліся людна. Гэта цудадзейная ноч, калі неабходна сабрацца разам і ўшанаваць рух ад мінулага да будучыні. Кожны раз, калі мы ладзім гэту святочную імпрэзу, імкнемся зрабіць гэта аддана, якасна, шчыра. Вельмі задаволены тым, што вечарына прыпадае менавіта на вечар з 6 на 7 студзеня - у сакральны час», - кажа Алег Хаменка.

Адмыслова да каляднага вечара на 6 студзеня гурт «Палац» рыхтуе вялікую сольную праграму – музыкі сыграюць песні з свайго апошняга альбому «Кола грукатала», свае галоўныя хіты ды ўзгадае рарытэтныя рэчы – тыя кампазіцыі, якія не гучалі больш за 15 год. «Сыгралі на рэпетыцыі і ажно расчуліліся, такія крутыя творы, якія апынуліся незаслужана забытымі!», - кажа лідар «Палацу».

Сапраўдную атмасферу свята ў гэты вечар дапамогуць стварыць гурты «Літы Талер», «Ветах» і Guda. Таксама гледачам будзе прадэманстраваны сучасны варыянт традыцыйнага каляднага шэсця.

Арганізатары «Калядаў у вялікім горадзе» заклікаюць прыходзіць на канцэрт у карнавальных строях.

Пэўных патрабаваньняў тут няма – дастаткова проста ўключыць фантазію.

Канцэрт адбываваецца ў межах акцыі «Жывы Тузін», якую ладзяць партал Tuzin.fm і кампанія «Будзьма беларусамі».

Канцэрт адбудзецца ў клубе Re:Public (Прытыцкага, 62 (ст.м.Кунцаўшчына)). Пачатак а 19.00.

Квіткі – 80 000 (танцпляц, папярэдне), 100 000 (танцпляц, у дзень), 100 000 (столікі, папярэдне), 120 000 (столікі, у дзень). Тэлефон для даведак: +375 29 6872093. Квіткі ў касах і на сайце КВІТКІ.BY

Каментары14

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Усё больш расіян задумваюцца аб пераездзе ў Беларусь36

Былога памежніка і кіроўцу «Трансгаза» з Новалукомля асудзілі за палітыку1

Алесь Бяляцкі: Сітуацыя ў Беларусі цяпер самая трагічная і крытычная9

Мінская пенсіянерка заплаціла выкуп за «арабскага мільянера». Ён развёў яе двойчы3

У алімпійскай чэмпіёнкі Ганны Гуськовай перад Алімпіядай памерла мама1

15‑гадовы акцёр з Гродна з надрывам зачытаў «Гой ты, Русь моя, родная». І справядліва адхапіў ад беларусаў41

Хірург-афтальмолаг расказаў пра першыя сімптомы катаракты3

Забіла мужа і напісала дзіцячую кнігу, каб перажыць гора. Як выкрылі пісьменніцу8

Бабарыка: Я быў кандыдат, зручны для ўсіх беларусаў. Хто быў за Расію, жылі ў міфе, што гэта выгадна Расіі39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць