Здарэнні

Распачатая яшчэ адна крымінальная справа па праблемах у дрэваапрацоўцы

Пракуратура Гродзенскай вобласці распачала крымінальную справу па факце нанясення буйной шкоды ААТ «Мастадрэў» — аднаму з праблемных прадпрыемстваў дрэваапрацоўкі, дзе была задуманая мадэрнізацыя.

Нагадаем, што пасля скандальнага прыезду на ААТ «Барысаўдрэў» кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка ініцыяваў не толькі серыю гучных адставак, але і маштабную праверку тых прадпрыемстваў дрэваапрацоўкі, дзе ўжо гадамі ідзе мадэрнізацыя і не відаць ніякіх вынікаў.

У адпаведнасці з распараджэннем кіраўніка дзяржавы, у лістападзе рабочая група, якая курыруе выкананне праграм мадэрнізацыі дрэваапрацоўчай галіны, адправілася на ААТ «Мастадрэў». Па выніках інспекцыі былі зробленыя несуцяшальныя высновы.

Паводле дадзеных Камітэта дзяржаўнага кантролю, мадэрнізацыя на ААТ «Мастадрэў» прадугледжвае магчымасць вытворчасці ламінаваных падлогавых пакрыццяў і драўняна-валакністых пліт, якія пакуль наогул не вырабляюцца ў краіне і цалкам імпартуюцца. Попыт на гэтыя тавары ў Беларусі велізарны, таму праект абяцаў хутка акупіцца пры ўмове правядзення мадэрнізацыі ў тэрмін і ў адпаведнасці з зацверджаным інвестпраектам.

Згодна з першапачатковым планам, новая вытворчасць на ААТ «Мастадрэў» мусіла быць запушчаная яшчэ ў 2010 годзе.

Аднак гэты тэрмін некалькі разоў пераносіўся, і, паводле апошніх дадзеных, першы ламінат у Мастах павінен пачаць выпускацца ў канцы 2014 года.

КДК адзначыў некалькі прычын зацягвання мадэрнізацыі прадпрыемства, на якую ўжо выдаткавана каля 180 мільёнаў еўра. У першую чаргу гэта пралікі кіраўніцтва ААТ «Мастадрэў», нізкая зарплата работнікаў і велізарная цякучка кадраў. У другую чаргу праблемы з завяршэннем мадэрнізацыі звязаныя з несумленнасцю падрадчыкаў, якія праводзілі мадэрнізацыю. Менавіта да адной такой падраднай арганізацыі пракуратура Гродзенскай вобласці выставіла прэтэнзіі, дакладней, да кіраўніка гэтай арганізацыі.

У полі зроку пракуратуры трапіла СААТ «Энергатэхпрам», якое ўваходзіць у структуру дзяржаўнага ДВА «Белэнерга». Гэтае прадпрыемства актыўна ўдзельнічае ў мадэрнізацыі кацельняў установак. Прычым не толькі на буйных ЦЭЦ, але і на маленькіх вытворчасцях, у тым ліку тых, якія выкарыстоўваюць альтэрнатыўныя крыніцы паліва, напрыклад, спальванне біямасы. Такая кацельня усталёўваецца і на ААТ «Мастадрэў».

Крымінальная справа ў дачыненні да дырэктара СААТ «Энергатэхпрам» была распачатая пракуратурай па матэрыялах Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС. Кіраўніку прадпрыемства інкрымінуецца здзяйсненне злачынства па ч.3 арт.424 Крымінальнага кодэкса Беларусі (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненае службовай асобай, якая займае адказнае становішча, альбо пры ажыццяўленні функцыяў па раздзяржаўленні ці прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці, альбо якія пацягнулі цяжкія наступствы). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне да 10 гадоў пазбаўлення волі.

На думку пракуратуры, падазраваны з сакавіка па чэрвень 2012 года, злоўжываючы службовымі паўнамоцтвамі, прычыніў шкоду ААТ «Мастадрэў» на больш чым 325 мільёнаў рублёў.

У цяперашні час крымінальная справа для арганізацыі папярэдняга расследавання перададзеная ў Следчы камітэт.

Трэба адзначыць, што гэта не першая крымінальная справа, распачатая па выніках мадэрнізацыі прадпрыемстваў дрэваапрацоўкі. Раней па ўказе прэзідэнта крымінальныя справы былі заведзеныя таксама і па мадэрнізацыі ААТ «Барысаўдрэў».

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларус раптоўна і без дай прычыны знік у 2006 годзе, а праз 19 гадоў знайшоўся ў вёсцы пад Смаленскам3

Беларус раптоўна і без дай прычыны знік у 2006 годзе, а праз 19 гадоў знайшоўся ў вёсцы пад Смаленскам

Усе навіны →
Усе навіны

Z-ваенкар Сцешын ледзь не страціў зрок — у яго ў рагавіцы выявілі амёб, што з’ядаюць вочы5

Трамп згадаў 1300 беларускіх палітвязняў. Адкуль такая лічба і колькі іх насамрэч?7

«Па сутнасці, гэта гандаль людзьмі». Колькі каштуюць паслугі інвалідаў на беларуска-польскай мяжы2

«Чужы: Зямля» — крытыкі расхвальваюць новы серыял па культавай кінафраншызе. А што насамрэч?4

Падводны дрон падпарадкаваўся аператару па адлегласці 16 тысяч кіламетраў2

Што вядома пра крылатую ракету «Фламінга». Ці дастане яна да Масквы і вытворчасцяў шахедаў?8

Жанчына пашкадавала каня ў парку «Сула» і пачала кампанію ў яго абарону. Ёй адказалі3

Трамп запытаўся ў Орбана, чаму ён блакуе ўступленне Украіны ў Еўрасаюз8

Эйсмант: Беларусь гатовая арганізаваць сустрэчу Пуціна і Зяленскага11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус раптоўна і без дай прычыны знік у 2006 годзе, а праз 19 гадоў знайшоўся ў вёсцы пад Смаленскам3

Беларус раптоўна і без дай прычыны знік у 2006 годзе, а праз 19 гадоў знайшоўся ў вёсцы пад Смаленскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць