Меркаванні3737

Тое, што даець вёска, не можа даць ні адзін мегаполіс свету!

Лёс беларускай вёскі вачыма маладых: чаму вымірае і дзе шукаць паратунак?

…Гадоў дзесяць таму, як толькі надыходзіла змярканне, з розных двароў невялікай вёскі чуліся падлеткавыя галасы «пайшлі на вёску!». Менавіта так збіралася моладзь у цэнтры, седзячы да трох гадзін ночы, а то і да самага ранку. Бясконцыя размовы, жарты, смех. Хапала людзей: і вясковых юнакоў, дзяўчатак і моладзі з горада, якая прыехала да бабуляў, дзядуляў ці проста «на лецішча»…

Цяпер па-іншаму.

Вёсачка апусцела. Хвілінаў за пяць можна палічыць колькасць двароў ды людзей, якія ў іх жывуць. Бабулі, дзядулі памерлі ад старасці, хто з’ехаў, у каго згарэла хата… Былыя дзяўчаты сталі жанчынамі, выйшлі замуж, нарадзілі дзетак і таксама з’ехалі. Школьнікі сталі студэнтамі і толькі зрэдку наведваюць родную вёску, юнакі пайшлі ў армію. Вёска пастарэла.

Яшчэ адна вялізная праблема, з якой сутыкаецца вёска і праз якую вымірае, — гэта п’янства. Сустрэць мужчыну, які зусім не ўжывае алкаголь, — складана, з жанчынамі крыху лягчэй, але ўсё ж. Ад чаго ж так: у вёсцы настолькі сумна, няма чым заняцца, што людзі шукаюць паратунак і «энергію для весялосці» ў кілішку таннага віна? Што можна адчуваць, гледзячы на маладога, калісьці сімпатычнага хлопца, які мог нармальна працаваць, ажаніцца з дзяўчынай, мець дзетак, але гэтага няма праз алкаголь!? Ён пасінелы, амаль штовечар п’яны і выглядае значна старэйшым за свой сапраўдны ўзрост. І ён такі не адзін. Так гіне моладзь, а разам з ёй і вёска.

Як ратавацца? Як данесці да людзей, што мы самі сябе вынішчаем, што не пакідаем выбару сваім дзецям?

Разгледзім наступны варыянт. Я чалавек, які заўсёды хоча жыць у вёсцы, тут жа хоча гадаваць сваіх дзетак, сюды вярнуцца пасля заканчэння навучальнай установы ў горадзе. Але дзе мне працаваць? Самы аптымальны варыянт менавіта ў гэтай вёсцы — ісці на ферму. Яшчэ на якую-небудзь (якую?) пасаду ў адзіную бібліятэку, каторую наўрад ці ўжо хто наведвае. Яшчэ можна ездзіць працаваць у школу з суседняй вёскі. Калі дазваляе адукацыя — маладым настаўнікам, калі не — гардэробшчыцай або прыбіральшчыцай.Тады паўстае пытанне: дык мо ўсё ж на ферму — і зарплата большая, чым ў маладых настаўнікаў, і нерваў менш.

Такая і атрымліваецца дылема. Звярнулася да моладзі, каб і яны сказалі сваё слова, выказалі меркаванне наконт таго, чаму вымірае вёска і як яе ратаваць.

Алесь:

Вёска вымірае таму, што моладзь не вяртаецца і няма працы. Трэба даць грошай і магчымасць працаваць і зарабляць. А наогул — патрэбныя змены. Ратаваць, мабыць, позна. Трэба захаваць тое, што ёсць, збіраць фальклёрныя набыткі.

Ганна:

Вёску неабходна развіваць, каб яна была чымсьці цікавай для моладзі. Можна, напрыклад, турыстычныя комплексы рабіць. Гэта ж цікава — старыя бабулькі ў драўляных хатках і ўсё ў такім стылі. Гэта займальна для турыстаў, а для вёскі — прыбыткова.

Кірыла:

Добра прыраўняць зарплаты ў горадзе і ў вёсцы, напрыклад. Будзем спадзявацца, што беларуская вёска ніколі не памрэ, бо без вёскі наша беларуская культура таксама доўга не пражыве.

Яўген:

Як можна ратаваць вёску? Дзяржава павінна развіваць прыватную гаспадарку і фермерства. І купляць малако альбо мяса не толькі ў калгасаў, але і ў фермераў. Неабходны законы, ільготы для фермераў і маладых супрацоўнікаў, каб прыватнік мог працаваць у вёсцы, адчыняць крамы, нейкія установы і меў магчымасць не плаціць высокія падаткі. Будаваць школы, садкі, спартзалы, кафэ і гэтак далей, каб як мага больш утульна адчуваў сябе вясковец.

Сяржук:

Сённяшнія тэхнічныя сродкі дазваляюць весці сельскую гаспадарку малой колькасцю працоўных рук, таму густанаселенай беларуская вёска ўжо ніколі не стане. Як варыянт, самому з’ехаць жыць у вёску, гадаваць там дзетак, займець свіней, коней, качак, пчолак і г.д. Палі засеяць збожжам, гароднінай ці іншымі раслінамі, на які ёсць попыт.

Усе ў адзін голас сцвярджаюць: няма працы, няма заробкаў, магчымасцяў. Але ж ад таго, што ў вёсцы няма як зімой хадзіць у басейн, а калі захочацца сярод ночы марожанага — у краму не сходзіш, вёску любіць не перастаеш! Не знікае і жаданне жыць тут і ўсё ж гадаваць сваіх дзетак сярод вясковых людзей, якія ведаюць, што такое сапраўдная праца. Каб яны, дзеткі, ведалі, што такое хамут, збожжа, што ўраджай збіраецца восенню, а садзіць цыбулю старыя людзі раяць восьмага мая.

Заўсёды застаецца надзея, што штосьці можа перамяніцца і будучае пакаленне беларусаў не стане суцэльнай гарадской масай. Бо тое, што даець вёска, не можа даць ні адзін мегаполіс свету!

Каментары37

Цяпер чытаюць

Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?1

Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы высветлілі, чаму ў Ціхім акіяне вымерлі мільярды марскіх зорак4

Беларус знайшоў манету I стагоддзя. Ці можна на ёй узбагаціцца?2

Трамп заявіў, што, «напэўна», не пойдзе на трэці тэрмін2

«Флагшток» склаў карту начных пралётаў дронаў над Гомельшчынай. Сітуацыя незвычайная6

Памёр былы прэзідэнт Румыніі, які адыграў ключавую ролю пры звяржэнні Чаўшэску

Зяленскі расказаў, як вайна паўплывала на яго здароўе5

Прэзідэнтку Швейцарыі абвінавачваюць у нанясенні краіне мільярдных стратаў, бо не ўмела размаўляць з Трампам7

Вячорка адказаў Кавалеўскаму, які «нечакана развярнуў свае пазіцыі на 180 градусаў»: Ні ў якім разе самім не паніжаць стаўкі13

На eBay прадаюць беларускую манету за 2750 даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?1

Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць