Меркаванні1313

Украіна прагаласавала за ўкраінскамоўных

А Расея так і не змагла аднавіць свой уплыў ва Ўкраіне. Камэнтар Рэдакцыі.

Выбары ва Ўкраіне на першы погляд уяўляліся руціннай працэдурай, чарговым актам у спэцыфічнай “камэдыі дэль’артэ”, якой падаецца звонку палітычная барацьба ў краіне над Дняпром, зь яе своеасаблівымі непісанымі правіламі. Аднак вынік гэтых выбараў зноў мае вялікае значэньне для нашай суседкі, а таксама Беларусі і ўсяго рэгіёну.

Насуперак спадзяваньням ворагаў і асьцярогам сяброў, выбары даказалі, што Аранжавая рэвалюцыя не была выпадкам, адзінкавым уздымам згалелых масаў і нацыянальнай інтэлігенцыі, але была плёнам глыбіннага працэсу. Ва Ўкраіне ёсьць сталае запатрабаваньне на ўкраінскамоўных, праэўрапейскіх лідэраў, людзі галасуюць за іх, нават разумеючы іх слабасьці і заганы, пакуль на гэтае, постсавецкае пакаленьне, няма лепшае зьмены.

Для Беларусі больш эфэктыўны ўрад у Кіеве стане лепшым партнэрам у энэргетыцы. Краіны дагэтуль не сфармавалі транзытнага саюзу. Між тым у каапэрацыі зь Літвой і, шырэй, Балтыяй, Скандынавіяй і Польшчай, яны могуць утварыць эфэктыўны рэгіянальны хаўрус.

Расея так і не змагла аднавіць свой уплыў ва Ўкраіне, як і ў Малдове і Грузіі. Гэта таксама запомняць беларускія палітыкі.

* * *

Пераканаўчага посьпеху на датэрміновых парлямэнцкіх выбарах ва Ўкраіне дасягнуў блёк Юліі Цімашэнкі.

Вынікі датэрміновых парлямэнцкіх выбараў ва Ўкраіне ў значнай ступені аказаліся сэнсацыйнымі. Партыі, якія ўзначальваюць Юлія Цімашэнка і Віктар Юшчанка, дасягнулі нашмат лепшага выніку, чым на папярэдніх выбарах, і нават чым прадказвалі сацыёлягі на першых этапах кампаніі.

Адставаньне Блёку Цімашэнкі ад Партыі рэгіёнаў скарацілася ў параўнаньні зь мінулымі выбарамі з 11 да 3,5 %.

Разам партыі Цімашэнкі і Юшчанкі атрымаюць 228 мандатаў у новай Радзе. У папярэдняй яны мелі пасьля выбараў 208, прычым за час існаваньня Рады Януковіч перакупіў 30 дзясяткі дэпутатаў зь іхных шэрагаў.

Партыя рэгіёнаў і кампартыя, што абапіраюцца на расейскамоўнае насельніцтва ўсходу Ўкраіны, будуць мець у новай Радзе 202 мандаты.

Яшчэ 20 месцаў зоймуць прадстаўнікі дробнай цэнтрысцкай групоўкі без выразнай ідэалягічнай пазыцыі.

Вынікі выбараў з розьніцай да 0,1—0,4 % супалі з дадзенымі чатырох праведзеных экзыт-полаў. Назіральнікі таксама ацэньваюць магчымасьць фальшаваньня выбараў ва Ўкраіне ў 1 %. Выбарчы працэс там празрысты, у склад камісій уваходзяць прадстаўнікі ўсіх палітычных сілаў, датэрміновае галасаваньне абмежаванае 0,5 % ад выбарцаў, а назіральнікі маюць магчымасьць сачыць за ўсімі этапамі падліку галасоў. У гэтым адрозьненьне ўкраінскай выбарчай працэдуры ад беларускай.

Пасьля падліку 99,9 % бюлетэняў, Партыя рэгіёнаў Віктара Януковіча мае 34,3 %. У сьпіну ёй дыхаюць цімашэнкаўцы з 30,7%. Затым – “Наша Ўкраіна” (14,2 %). У Камуністычнай партыі 5,4 %. Блёк Літвіна атрымаў 4 %.

На беларускіх выбарчых участках найбольшую колькасьць галасоў набрала Партыя рэгіёнаў.

Юлія Цімашэнка спадзяецца сфармаваць урад. На тое самае разьлічвае і Віктар Януковіч. Прэзыдэнт Юшчанка ў сераду зьвярнуў заклік да фармаваньня ўрадавай кааліцыі да ўсіх трох асноўных палітычных сілаў, што можа быць знакам таго, што ён хацеў бы ўтварэньня шырокай кааліцыі, якая б задавальняла і ўсход, і цэнтар краіны.

Ю. Цімашэнка ў адказ заявіла, што ня ўвойдзе ў адну кааліцыю з Партыяй рэгіёнаў.

Мікола Бугай

Каментары13

Цяпер чытаюць

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Злоўленая на здрадзе ў часе канцэрта Coldplay топ-менеджарка кампаніі Astronomer разводзіцца з мужам10

Улады распавялі, калі адкрыюць Чырвоны касцёл4

Пяць гадоў таму затрымалі Марыю Калеснікаву. Вось як у 2020-м яна выходзіла з дому ў дзень выбараў ФОТЫ21

У Афганістане з-пад завалаў пасля землятрусу найперш ратавалі мужчын, а жанчын пакідалі13

Зніклага ў гарах Кабардзіна-Балкарыі 26-гадовага беларуса знайшлі мёртвым5

«Тайка пакрыўдзілася і ўвесь час пыталася: «Дык ты гей?» Як беларусы за мяжой хадзілі на спатканні з мясцовымі16

Беларускі футбаліст будзе гуляць у чэмпіянаце Сан-Марына — самым слабым першынстве Еўропы1

На святкаванні Дня беларускага пісьменства Пяткевіч знайшла для сябе найлепшы антыдэпрэсант10

Чаму ў Беларусі хутка растуць золатавалютныя рэзервы і што гэта значыць для простых людзей?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі7

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць