Улада33

Берасьцейскі абласны суд адмовіў Севярынцу

Асуджаныя ўдзельнікі кніжнай прэзэнтацыі абяцаюць, калі спатрэбіцца, дайсьці да ААН.

Брэсцкі абласны суд не задаволіў скаргу Паўла Севярынца на рашэнне суда Маскоўскага раёна Брэста, які прыгаварыў палітыка да 15 сутак арышту «за парушэнне ўстаноўленага парадку правядзення масавых мерапрыемстваў паўторна на працягу года».

Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Уладзімір Вялічкін, абласны суд прыняў рашэнні пакінуць пастанову без змяненняў, палічыўшы, што да гэтага няма падстаў.

Таксама абласны суд пакінуў без змяненняў рашэнне суда ніжняй інстанцыі ў адносінах да двух удзельнікаў сустрэчы з С.Севярынцам, што прайшла ў Брэсце 19 жніўня, — Юрыя Бокуна, які быў аштрафаваны на тры базавыя велічыні, а таксама Любові Праневіч (ёй было вынесена папярэджанне).

Паводле слоў Юрыя Бокуна, аналагічныя скаргі пададзены практычна ўсімі 11 удзельнікамі сустрэчы з Паўлам Севярынцам, якія былі прыцягнутыя да адміністарцыйнай адказнасці судом Маскоўскага раёна Брэста за «ўдзел у правядзенні несанкцыянаванага мерапрыемства».

«Яны не згодныя з пастановай суда і лічаць, што іх затрыманне ў час сустрэчы — парушэнне свабоды сходу, права на распаўсюджванне і атрыманне інфармацыі, правоў на свабоду і ўласную недатыкальнасць. Апрача таго, удзельнікі сустрэчы перакананыя, што на прэзентацыю ў офісе партыі няма неабходнасці атрымліваць дазвол, — зазначыў В.Вялічкін. — Наколькі мне вядома, усе яны маюць намер дамагацца адмены пастаноў суда і прызнання іх затырманняў незаконнымі, і не выключаюць верагоднасці падачы скаргі старшыні Вярхоўнага суда, а пры адмоўным выніку — звярнуцца ў Камітэт ААН па правах чалавека».

Нагадаем, 19 жніўня ў офісе Брэсцкай арганізацыі Партыі БНФ у час прэзентацыі кнігі П.Севярынца «Лісты з лесу» супрацоўнікі міліцыі затрымалі 30 чалавек. З іх у адносінах да 15 былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы. Судовыя рашэнні па адміністрацыйных справах вынесены ў адносінах да 12 чалавек. Двум з іх вынесена папярэджанне, восем аштрафаваны і двое асуджаны на 15 сутак.

Ларыса Шыганава, БелаПАН.

Каментары3

Цяпер чытаюць

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ19

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Цімох Акудовіч запусціў свой падкаст. Першы выпуск — пра малы ледавіковы перыяд і тое, як пахаладанне змяніла ход гісторыі5

Расійскія дыпламаты больш не будуць свабодна перамяшчацца па Еўропе1

Сёлета праваслаўнае духавенства ўпершыню не ўдзельнічала ў малітве за адзінства хрысціян8

Як дэградуюць беларускія гарады, якія нядаўна былі лакальнымі драйверамі9

Канец «міру» з Лукашэнкам: як адстаўка Ермака паўплывала на курс Украіны адносна Беларусі7

«Еўропе трэба сказаць Дональду «хопіць!». У еўрапейскім выданні з'явіўся праграмны артыкул23

Багдана Юнчыка знайшлі4

У Беларусь прыйшоў новы цыклон — «Леоні». Ён прынёс ледзяны дождж3

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ19

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць