Меркаванні2828

«Пазітыўненькая» дыскрымінацыя беларускай мовы на СТВ

Адказваючы на пытанне часопіса pARTisan пра самыя знакавыя і запамінальныя падзеі 2013 крытык Ганна Кісліцына згадала «пазітыўненькую» навагоднюю перадачу на СТВ.

«Тут многія паўдзельнічалі ў апытанцы, што лічыць самымі яскравымі падзеямі культурнага жыцця, — піша Кісліцына. — Усё неяк так пазітыўненька выглядае. Мне здаецца, гэта ў нас такі новы культурны фармат — «пазітыўненька». Такое ўражанне, што хутка ўсе палопаюцца ад усмешак, як пупышкі на бэзе.

А для мяне самымі запамінальнымі культурнымі падзеямі сталі наступныя.

Прэзентацыя «Клеменса» ў перакладзе сапраўднага паэта Алеся Разанава, на якую прыйшло чалавек сем, не больш. А другая — навагодняя перадача ў навагоднюю ноч на СТВ. Там у адным з сюжэтаў гавораць два беларускія акцёры. Гуляюць у замежніка і інтэлігента. Прыкладна так:

«Замежнік» на рускай мове:

— Какой странный у вас язык!

— Да! Это что! Слышали бы вы белорусский!

— А что такое?

— Ну вот переведите предложение «Кровельщик-жестянщик работал на небоскребе, а продавщица в киоске приняла его за чудовищную улитку».

— И как это переводится?

— Бляхар (гучны смех за кадрам)-страхар (смех за кадрам) працаваў на хмарачосе (смех за кадрам), а прадавачка (смех) ў шапіку (дзікі смех) прыняла яго за пачварнага (смех) смаўжа (гі-гі-гі…).

Мне здаецца, гэта апафеоз. Раскажыце мне што-небудзь пра дыскрымінацыю рускай мовы на дзяржаўным узроўні. Для раўнавагі. Пазітыўненькія, а?»

Каментары28

Цяпер чытаюць

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію28

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўца быў моцна п’яны, паехаў па абочыне. Падрабязнасці трагедыі на трасе М2, дзе загінуў 16-гадовы трыятланіст11

4000 на старт. Як хлопец без досведу ў бізнэсе запусціў клінінг, а цяпер дапамагае з гэтым іншым

Сустрэча Пуціна і Трампа адбудзецца на вайсковай базе ЗША на Алясцы5

Чарговая беларуская гульня ў кальмара — студэнтка расказала, як адстаяла чаргу на інтэрнат3

Віцэ-спікерка КР Лізавета Пракопчык прызналася, што ёй тройчы не хапіла месца на канферэнцыі «Новая Беларусь»13

Віцебскі завод радыёдэталяў «Маналіт» вырабляе кампаненты для расійскага ВПК, у тым ліку на абсталяванні з ЕС3

Электрамантажнік Хазін абверг Ціханоўскага і пахваліўся, што яго акцыя «Ультыматум» прывяла да вызвалення палітвязняў10

Медыцынскага чыноўніка аблвыканкама затрымліваў за хабар спецназ

У сталіцы пачынаецца абмеркаванне генеральнага плана Мінска. Што чакае горад у будучыні4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію28

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць