Грамадства55

Лаўрэаты прэміі «За духоўнае адраджэнне-2013»: епіскап Сафроній, міліцыянт Вольга Чамаданава і медыкі

Указам Аляксандра Лукашэнкі за актыўную дзейнасць у гуманітарнай сферы прысуджана пяць прэмій прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2013 года. Аб гэтым паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Сярод лаўрэатаў прэміі — епіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній, які ўнёс значны асабісты ўклад у духоўнае адраджэнне Беларусі, сацыяльную і асветную дзейнасць.

За дасягненні ў развіцці сістэмы медыцынскай рэабілітацыі дзяцей, укараненне сучасных тэхналогій, якія дазваляюць адаптаваць хворых дзяцей і дзяцей-інвалідаў у грамадстве, узнагароды ўдастоены калектыў Рэспубліканскай дзіцячай бальніцы медыцынскай рэабілітацыі.

Прэмія таксама прысуджана калектыву Быхаўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната за шматгадовую плённую працу па сацыяльнай абароне насельніцтва, рэалізацыю гуманістычнай мадэлі сацыяльнай работы з людзьмі з псіханеўралагічнымі захворваннямі.

Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Беларускі дзіцячы фонд» адзначана прэміяй за значны ўклад у ахову правоў дзяцей і рэалізацыю сацыяльна значных гуманітарных праектаў.

За высокія дасягненні ў справе выхавання і вяртання да паўнацэннага жыцця дзяцей, якія аказаліся ў сацыяльна непаспяховым становішчы, захоўвання сям'і для кожнага дзіцяці прэміі «За духоўнае адраджэнне» ўдастоена начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх міліцыі грамадскай бяспекі УУС Мінскага райвыканкама Вольга Чамаданава.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, у адпаведнасці з якім за значныя творчыя і педагагічныя дасягненні, якія атрымалі грамадскае прызнанне, прысуджана 10 спецыяльных прэмій прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва, а таксама ўказ «Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларускі спартыўны Алімп» 2013 года».

Каментары5

Цяпер чытаюць

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава19

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Масіраваная атака БПЛА на Расію: пажары на нафтазаводах, радыёзаводзе і выбухі каля вайсковага аэрадрома6

Расіяне выбралі, які помнік будзе пастаўлены ў Гомелі31

Штучны інтэлект можа прывесці да вымірання чалавецтва, папярэджваюць эксперты14

Папулярны блогер Пан Усялян другі раз стаў татам13

Расійскія турысты знайшлі на пляжы ў Тайландзе ваніты кашалота. Яны каштуюць шалёныя грошы1

Блогер параўнаў кошт адпачынку ў санаторыі «Радон» з паездкай на кітайскі востраў Хайнань — і быў шакаваны2

Дарадца Ціханоўскай перадаў лукашэнкаўскім дыпламатам прапанову пра круглы стол28

У адказ на балбатню Мядзведзева Трамп загадаў перамясціць ядзерныя падводныя лодкі10

МАРГ пайменна назвала ўсіх вінаватых у бульбяным дэфіцыце14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава19

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць