Эканоміка

Кітай збіраецца пабудаваць у Беларусі шэраг прамысловых аб'ектаў

Кітайская карпарацыя СITIC Construction Ltd. збіраецца інвеставаць у пабудову шэрагу прамысловых аб'ектаў у Беларусі. Кітайская карпарацыя Beijing Uni-Construction Group Co., Ltd. (BUCC) збіраецца будаваць жыллё ў «гарадах-спадарожніках».

Пры удзеле кітайскай кампаніі ў Беларусі ўжо рэалізавана некалькі будаўнічых праектаў. Цяпер прадстаўнікі СITIC разам з Беларускімі міністэрствамі працуюць над шэрагам новых праектаў.

«Думаю, у бліжэйшы час будзе прымацца рашэнне па содавым заводзе, заводдзе па вытворчасці вырабаў са штучнага камяня», — адзначыў Міхаіл Мясніковіч. Таксама дасягнута прынцыповая дамоўленасць з прадстаўнікамі кампаніі па стварэнні сумеснай праектна-інжынірынгавай кампаніі.

Старшыня праўлення Хун Бо СITIC пракаментаваў рашэнне кампаніі аб змене напрамку дзейнасці ў Беларусі: «Усе ведаюць, што ў Беларусі мы ўжо практычна скончылі рэалізацыю трох буйных праектаў на цэментных заводах. Гэтыя тры заводы з'яўляюцца добрымі аб'ектамі па ўзроўні абсталявання, тэхналогій, а таксама якасці прадукцыі ня толькі ў Беларусі, але і ў краінах СНД і нават ва ўсім свеце».

СITIC гатова распачаць будаўніцтва завода па вытворчасці кальцынаванай соды магутнасцю 200 тыс. т на год ужо вясной 2014 года. Таксама СITIC паспрыяе Мінбудархітэктуры атрымаць крэдытныя рэсурсы з кітайскіх банкаў.

СITIC Construction Ltd. была створана ў лістападзе 2002 года. Гэта адна з дачэрніх кампаній фінансавай карпарацыі СITIC Group Corporation. Асноўнымі напрамкамі дзейнасці кампаніі з'яўляецца выкананне падрадных работ па будаўніцтве інфраструктурных аб'ектаў, метро, спартыўных аб'ектаў, экспартна-імпартныя пастаўкі механічнага і электроннага абсталявання.

Па выніках 2011 года гэтая кампанія заняла 32-е месца ў спісе 225 найбуйнейшых сусветных падрадных арганізацый (сёмае месца сярод кітайскіх кампаній у гэтым спісе), якія публікуецца ў міжнародным выданні Engineering News Record.

У цяперашні час кампанія рэалізуе праекты ў краіне і за мяжой на агульную суму больш за $ 17 млрд, кошт рэалізаваных праектаў складае больш за $ 15 млрд.

Візітнай карткай кампаніі з'яўляецца Пабудаваны ёй у Пекіне Нацыянальны алімпійскі стадыён «Птушынае гняздо». Таксама кампанія рэалізавала праекты будаўніцтва метро ў Тэгеране, хуткаснай дарогі ў Алжыры, сацыяльнага жылля ў Анголе і інш.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА2

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-палітвязень Ярванд Марцірасян пасля п'янай спрэчкі парэзаў сабе вены — «за праўду». І апынуўся ў варшаўскай псіхбальніцы6

У Мінску тэсціруюць святлафоры з новым белым сігналам1

Лукашэнка ў размове з Коўлам памарыў аб прамым авіязлучэнні з ЗША5

Расія рэзка апускае курс рубля. Гэта азначае, што і курс беларускага рубля можа рэзка знізіцца5

Колькі будзе каштаваць бярозавік і дзе яго будуць прадаваць у Мінску

У Мінскім планетарыі пачалі зборку новага купала

«Джон Уік прыйдзе па цябе». Амерыканец разбіў сваю Tesla, а праз год знайшоў яе ў Беларусі — і мог дыстанцыйна ёй кіраваць2

У Мінск прыехаў Джон Коўл4

Гулец «Галатасарая» страціў частку пальца пасля сутыкнення з рэкламным шчытом у матчы Лігі чэмпіёнаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА2

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць