Улада

Сусьветны банк адзначае паляпшэньне бізнэс‑клімату ў Беларусі

Прадстаўнік групы Сусьветнага банку ў Рэспубліцы Беларусь на сёньняшняй прэзэнтацыі дасьледаваньня «Вядзеньне бізнэсу‑2008» адзначыў станоўчыя тэндэнцыі ў нашай краіне ў гэтай сфэры.

Прадстаўнік групы Сусьветнага банку ў Рэспубліцы Беларусь Крэйг Бэл на сёньняшняй прэзэнтацыі дасьледаваньня «Вядзеньне бізнэсу‑2008» адзначыў станоўчыя тэндэнцыі ў нашай краіне ў гэтай сфэры.

За апошні год Беларусь увайшла ў першую дзесятку краін у катэгорыі «Пачатак бізнэсу», дзе найбольш актыўна праводзяцца рэформы. Таксама за гэты год Беларусь паднялася на трынаццаць радкоў уверх у рэйтынгу спрыяльнасьці дзелавога клімату. Цяпер Беларусь займае ў гэтым рэйтынгу 110‑ае месца з 170.

Гэта стала магчыма дзякуючы праведзеным рэформам у галіне рэгістрацый прадпрыемстваў, а таксама абарона інвэстараў. Затое адзначаецца пагаршэньне сытуацыі ў міжнародным гандлі і выплаце падаткаў.

Увогуле, рэйтынг самых спрыяльных для бізнэсу краін узначальвае Сынгапур, за ім ідуць Новая Зэляндыя, ЗША, Ганконг і Данія. Сярод лідэраў рэйтынгу таксама тры постсавецкія краіны — Эстонія (16‑ая), Грузія (17‑ая) і Латвія (21‑ая). Беларусь змагла апярэдзіць толькі Таджыкістан, Украіну і Ўзбэкістан.

Зьміцер Панкавец

Каментары

Цяпер чытаюць

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў6

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Усе навіны →
Усе навіны

За адзін каментар — два гады турмы. У Мінску вынеслі прысуд аднаму з двух братоў з Рэчыцы, затрыманых увесну2

Былы прэзідэнт Эстоніі засумняваўся, што ў Расіі даюць восем гадоў за пасты пра Бучу. Яму адказаў былы асуджаны6

З'явілася ВІДЭА ўезду расійскіх вайскоўцаў у Пакроўск22

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»5

У Бярэзінскім раёне знойдзеныя новыя сляды зніклага хлопчыка2

У Беларусі забароняць прадаваць у крамах дробную бульбу2

Падчас візіту ў Аўстралію Святлана Ціханоўская перамяшчалася па Сіднэі на Uber18

Выйшаў трэйлер фільма «Крамлёўскі чараўнік» пра Уладзіміра Пуціна3

Былы адвакат Трампа і галівудскі прадзюсар бяруць пад кантроль ізраільскага вытворцу шпіёнскай праграмы Pegasus

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў6

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць