Свет11

Кіраўнікі буйных банкаў: усім спаць!

Некалькі месяцаў таму ў міжнародных банках-гігантах пачалі адбывацца невялікія, але дзіўныя з пункту гледжання бізнесу змены. Звычайна лічыцца, што калі наёмны мэнэджар заседжваецца на працы дапазна і яшчэ забягае ў офіс на пару гадзін у выхадныя, значыцца ён неабыякавы да сваёй працы і варты заахвочвання. Зараз у банках вырашылі інакш: буйныя гульцы Уол-стрыт звярнуліся да сваіх малодшых супрацоўнікаў і

настойліва парэкамендавалі ім выконваць пяцідзённы працоўны тыдзень і часцей адцягвацца ад працы. Задумацца пра умовы працы банкам прыйшлося пасля таго, як у мінулым годзе ў Bank of America пасля трох 20-часовых рабочых дзён памёр стажор.

Смерць 21-гадовага Морыца Эрхардта дала пачатак шырокаму абмеркаванню умоў працы практыкантаў і малодшых супрацоўнікаў у фінансавых арганізацыях. Многія былыя практыканты, «якія пракаціліся» ў банках на «цудоўнай каруселі» (гэта выраз мае на ўвазе амаль кругласутачнае знаходжанне ў офісе на працягу некалькіх сутак), неадкладна ўспомнілі аб жахлівым ціску, які зваліўся на іх падчас стажыроўкі. У сваю чаргу Bank of America абвясціў, што правядзе праверку з мэтай дапамагчы работнікам-пачаткоўцам «знайсці аптымальны баланс працоўнага часу».

Аналагічнымі праверкамі заняліся і ў іншых буйных банках. У кастрычніку 2013 года ў Goldman Sachs супрацоўнікам інвестыцыйных падраздзяленняў настойліва рэкамендавалі

не працаваць на выходных, бо гэта павялічвае нагрузку на пачаткоўцаў, а таксама адміністрацыйны персанал. Акрамя таго, у арганізацыі вырашылі стварыць камісію па працы з малодшым персаналам з топ-мэнэджараў, якая бадзе сачыць за ўзроўнем нагрузкі на стажораў і новых супрацоўнікаў.

У пачатку 2014 за Goldman Sachs рушылі ўслед у Bank of America: у арганізацыі быў выпушчаны ўнутраны мемарандум, у якім малодшым банкірам раілі адпачываць не менш чатырох дзён у месяц.

Таксама стала вядома, што яшчэ ў канцы мінулага года ў JP Morgan Chase паабяцалі прыняць на працу дадатковых супрацоўнікаў, каб разгрузіць аналітыкаў і памочнікаў (ніжэйшае звяно). Акрамя таго, у банку запушчана пілотная праграма, у рамках якой банкірам-пачаткоўцам прадастаўляецца «гарантаваны» выходны ў дадатак да звычайных ўікэндаў.

У гэты дзень работніка абяцаюць у прамым сэнсе слова пакінуць у спакоі: не выклікаць у офіс, не трывожыць дзелавымі званкамі і не нагадваць пра неабходнасці праверыць пошту.

Каментары1

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»44

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Усе навіны →
Усе навіны

«Выклікайце санітараў!» У Слуцку пенсіянеркі апантана ваююць з дзіцячай пляцоўкай17

Літва можа цалкам спыніць перавозкі беларускіх грузаў чыгункаю20

Рутэ: Краіны НАТА ўжо апярэджваюць Расію не толькі ў якасці боепрыпасаў, але і ў колькасці6

У Гродне каларытнага вулічнага музыку папрасілі пакінуць цэнтр горада. А разам з ім і іншых рамеснікаў13

У Мінску больш не дадуць зямлі пад будаўніцтва прыватнікам4

У кастрычніку самы дарагі дом у Беларусі купілі ў закрытым пасёлку каля Мінскага мора2

«Фуры расцягнуліся на кіламетры. Стаяць уздоўж дарогі — проста, бокам. Стаяць у полі». Відавочца расказаў пра сітуацыю перад «Каменным Логам»11

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»11

Адна з беларусак, пацярпелых падчас ДТЗ у Тайландзе, у цяжкім стане

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»44

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць