Грамадства33

Віктар Шаршун атрымаў медычныя дакументы аб збіцці міліцыянтамі

52-гадовы мінчук, якога 8 лютага збілі міліцыянты за тое, што ён вывесіў на сваім балконе на бульвары Шаўчэнкі бел-чырвона-белы сцяг, мае медыцынскае сведчанне траўмаў, якія былі яму нанесеныя.

Згодна з пратаколам ён абвінавачваецца паводле арт. 23.4 (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананьні ёю службовых паўнамоцтваў) і 23.5 (абраза службовай асобы пры выкананьні ёю службовых паўнамоцтваў) КаАПП Рэспублікі Беларусь. У міліцыі яму сказалі чакаць позвы ў суд.

«Позву ў суд я пакуль не атрымаў. Толькі змог забраць даведку з гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі. Я патрабаваў яе ў дактароў яшчэ тады, калі хуткая дапамога прыязджала да мяне ў РУУС Цэнтральнага раёна, куды мяне пасьля збіцця даставілі міліцыянты. Аднак змог атрымаць толькі цяпер, напісаўшы адпаведную заяву», — сказаў Віктар Шаршун.

У выпісцы з медычных дакументаў сярод іншага адзначаецца, што падчас знешняга агляду 8 лютага зафіксаваныя шматлікія ссадзіны і вонкавыя пашкоджанні скураных пакроваў. У якасьці дыягназу там адзначаецца магчымы закрыты пералом 8-9 рабрынаў злева.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

У Славакіі школьнікам не спадабалася прарасійская лекцыя прэм'ера Фіца. Ён параіў ім ісці ваяваць на фронт12

Беларуска пакінула сына ў Tesla — і трапіла ў міграцыйную турму ў ЗША. Праз паўгода яе нарэшце вызвалілі28

Лаўрэатам прэміі Гедройця 2025 года стаў Сяргей Дубавец4

Сляды яшчэ аднаго зніклага актывіста з Гомельшчыны адшукаліся ў магілёўскай турме

Былая прэм'ерка Ісландыі: Ісландская мова пад пагрозай знікнення23

Учарашні ўдар украінскіх дронаў па Наварасійску прывёў да значных страт у расійскай СПА4

Ад 10 да 80 еўра за 4 паперкі. Прайс на перадачы пасылак і дакументаў паміж Беларуссю і Польшчай4

Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з Пуціным4

У Мінску будуецца самы высокі хмарачос у Беларусі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць