Прэм'ер-міністр Літвы Альгірдас Буткявічус з задавальненнем прыняў запрашэнне прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча наведаць чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску ў якасці ганаровага госця.
Запрашэнне было перададзена яму на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы Аляксандрам Каралём.
Сустрэча адбылася 25 лютага ў Вільні. Асобная ўвага была ўдзелена тэматыцы чэмпіянату свету па хакеі. Альгірдас Буткявічус высока ацаніў выступленне спартсменаў Беларусі на Алімпіядзе ў Сочы і павіншаваў беларускі бок з выдатным вынікам.
Бакі таксама высока ацанілі ўзровень гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння Беларусі і Літвы. Разгледжаны меры па пашырэнні супрацоўніцтва ў сферы транспарту і транзіту з асаблівым акцэнтам на выкарыстанне магчымасцяў Клайпедскага порта.
З літоўскага боку выказана зацікаўленасць у аднаўленні паставак цёмных нафтапрадуктаў з Беларусі.
Хочаце жыць доўга — шукайце раён з нармальнымі дрэвамі. Навукоўцы высветлілі, што дрэвы ратуюць ад інфарктаў, а газоны могуць нават нашкодзіць здароўю
Каментары