Украіна гатовая да будаўніцтва новага стылю адносін з Расіяй пры павазе яе суверэнных правоў, у прыватнасці, выбару знешнепалітычнага вектара, заявіў у ходзе брыфінгу прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк.
«Няма ніякіх падстаў для таго, каб Расія, парушаючы шэраг двухбаковых пагадненняў, пачынаючы з вялікага дагавора 1997 года і заканчваючы Будапешцкім мемарандумам, ўводзіла свае войскі на тэрыторыю незалежнай суверэннай дзяржавы.
Таму мы яшчэ раз заклікаем расійскі ўрад і расійскага прэзідэнта неадкладна спыніць ваенную агрэсію на тэрыторыі Украіны.
Украіна гатовая да будаўніцтва новага стылю адносін з Расійскай Федэрацыяй, дзе Расія паважае суверэннае права Украіны ў дачыненні да выбару знешнепалітычнага вектара Украінскай дзяржавы.
А менавіта гэты выбар — гэта падпісанне пагаднення з нашымі еўрапейскімі партнёрамі «, — сказаў Яцанюк.
Каментары