Здарэнні11

На Міншчыне вырасла колькасць забойстваў

На сённяшні дзень у Мінскай вобласці адзначаецца значны рост забойстваў і фактаў наўмыснага прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Найбольш часта такія злачынствы ўчыняюцца ў сельскай мясцовасці і буйных гарадах, паведаміў старшы памочнік пракурора вобласці Уладзімір Непакупны. 

Паводле яго слоў, учыненню 75% такіх злачынстваў папярэднічае ўжыванне спіртных напояў. Раней судзімымі асобамі ўчыняецца кожнае 3-е забойства і кожнае 4-е цяжкае цялеснае пашкоджанне. З агульнага ліку асоб, якія ўчынілі забойствы і нанеслі цяжкія цялесныя пашкоджанні, 55% нідзе не працавалі і не вучыліся. 

Найбольш тыповы для Мінскай вобласці сацыяльны партрэт забойцы — гэта мужчына ва ўзросце ад 25 да 50 гадоў, нідзе не працуе, злоўжывае спіртнымі напоямі, з'яўляецца знаёмым або сваяком ахвяры.

Больш як у палове выпадкаў мела месца сумеснае спажыванне спіртных напояў пацярпелым са злачынцам незадоўга да ўчынення злачынства на глебе непрыязных адносін па намеры, які ўзнік раптам і неадкладна быў рэалізаваны. 

Кожнае чацвёртае забойства і цяжкае цялеснае пашкоджанне ўчыняюць жанчыны. 

Асноўныя прычыны ўчынення забойстваў і прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў, паводле слоў прадстаўніка пракуратуры, — гэта ўстойлівыя асацыяльныя паводзіны, злоўжыванне алкаголем, нежаданне асобных катэгорый грамадзян займацца грамадска-карыснай працай, змена не ў лепшы бок маральных арыенціраў. 

«Такое становішча <…> не з'яўляецца часовым. Спадзявацца на тое, што праз некаторы час злачынствы гэтага віду спыняцца самі па сабе, па меншай меры неразумна і безадказна», — канстатаваў старшы памочнік пракурора вобласці. 

Неабходна на сталай аснове праводзіць працу па своечасовым выяўленні беспрацоўных асоб, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, для правядзення ў дачыненні да іх індывідуальных прафілактычных мерапрыемстваў, прадугледжаных заканадаўствам. 

Далёка не апошнюю ролю ў барацьбе са злачыннасцю, адзначыў Напакупны, «адыгрывае і нецярпімасць грамадства да п'янства, наркаманіі і ўтрыманства».

Каментары1

Цяпер чытаюць

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў4

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Усе навіны →
Усе навіны

Былы прэзідэнт Эстоніі засумняваўся, што ў Расіі даюць восем гадоў за пасты пра Бучу. Яму адказаў былы асуджаны6

З'явілася ВІДЭА ўезду расійскіх вайскоўцаў у Пакроўск22

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»5

У Бярэзінскім раёне знойдзеныя новыя сляды зніклага хлопчыка2

У Беларусі забароняць прадаваць у крамах дробную бульбу2

Падчас візіту ў Аўстралію Святлана Ціханоўская перамяшчалася па Сіднэі на Uber17

Выйшаў трэйлер фільма «Крамлёўскі чараўнік» пра Уладзіміра Пуціна3

Былы адвакат Трампа і галівудскі прадзюсар бяруць пад кантроль ізраільскага вытворцу шпіёнскай праграмы Pegasus

Праца Віленскага аэрапорта зноў была парушана з-за кантрабандных шароў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў4

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць