Культура33

Каму належыць спадчына ВКЛ?

Чытайце пра гэта ў новым нумары часопісу «ARCHE».

Чытайце пра гэта ў новым нумары часопісу «ARCHE».

Таксама ў «ARCHE» №10‑2007 — аналіз Ірыны Віданавай «Апантаныя надзеяй: Беларуская моладзь пасьля выбараў 2006 году», артыкул Аляксандра Чубрыка аб новай эканамічнай палітыцы аўтарытарнага рэжыму, Пётры Рудкоўскага — аб вяртаньні біскупа Кандрусевіча і этнічных чыстках у беларускім Касьцёле, працяг параўнальнага дасьледаваньня эўрапейскіх нацыянальных рухаў ХІХ ст. чэскага гісторыка Міраслава Гроха. Таксама ў нумары — Алесь Анціпенка, Алена Гапава, Віктар Жыбуль, Віталь Сіліцкі.

На дэсэрт — падборка вершаў Андрэя Хадановіча.

    Андрэй Хадановіч. Музэй дзяўчатаў

    Хораша гопніцы, добра эстэтцы
    ў Нацыянальнай Бібліятэцы.

    Вось Юля: такія вабноты
    сустрэнеш ня ў кожным кіно ты.
    На ейным стале “Сто гадоў адзіноты”
    і нейкія ноты.

    Вось Воля, сяброўка Юліна.
    На месцы пупа – пірсінгавая адтуліна.
    Чытае Бураўкіна і Барадуліна.

    У Алі прыгожыя кудзеры.
    Калекцыянуе скутэры.
    Чытае раманы Кундэры.

    У Варвары-красы
    фарбаваныя валасы.
    Чытае”Каласы
    пад сярпом тваім”.
    Робіць вочы адразу дваім.

    Мая —
    фрызуру чырвоную мае
    і патрыманы “Запар”.
    Чытае ўсё запар.

    Студэнтка з Амэрыкі Эрыка
    праглядае каталёгі з ваннамі “Эўрыка!”,
    “Сэрца цемры” і Велета Цемрыка.

        Брунэтку Іру
        засьпяваем з чацьвертым том “Вайны і міру”.

        Бляндынку Тому —
        на сярэдзіне трэцяга тому.

        Ксюша —
        добры слых, прыгожыя вушы —
        чытае “Імёны Ружы і Грушы”
        й жаночую энцыкляпэдыю
        “Тысяча спосабаў ня думаць аб мужы”.

        Ася
        чытае кніжку “Каляда Югася.
        “Галоўная памылка Афанасія”.
        Афанасій – галоўная Асіна пасія.

        Яна зь Янава
        чытае вершы Разанава.
        Не ўрубаецца. Перачытвае занава.

        Лене з
        пантамі інтэлектуалкі падабаюцца Вайль і Геніс,
        Міры – кніга пра “Мірны тэніс”.

        Віка – чытае “Трэнас”.

        Нону
        выхавалі ў павазе да нацыянальнага канону –
        аддае перавагу Зянону.

        Госьця з Масквы –
        замест аўганскай травы
        ўжывае кніжкі “Вершnick” і “Вершnick без галавы”.

        Вальжына
        ў футболцы “Белшына” –
        з кніжкай “Добры дзень, мая шыпшына!”

        Клава са Шклова
        ўсе іншыя творы Арлова
        на памяць вучыць адмыслова.
        Засталася прыблізна палова.

        У Соні – чытанак сотні,
        ды ўлюбёныя “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”
        і “Беларусь Сегодня”.

        Таня
        чытае “Дажыць да сьвітаньня”,
        Яраслава – “Аблаву”,
        Рая – “Воўчую зграю”,
        Сьвета – “Трэцюю ракету”,
        згаданая Тома – “Доўгую дарогу дадому”,
        а ў Лоры – яго вершаваныя творы.

        За дадатковую плату – чего не сделаешь ради денег! –
        уключу ў гэты сьпіс і цябе, калі ты дзяўчына альбо пісьменьнік.
        Шукай абменьнік.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі14

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ставяць адну зорку дзіцячаму цэнтру, які трапіў у скандал з беларускай мовай13

Нетаньяху выказаўся адносна магчымага забойства вярхоўнага лідара Ірана5

Трамп заявіў, што Пуцін не пачаў бы вайну, каб Расію не выключылі з «Вялікай васьмёркі»12

У Віцебску двухгадовы хлопчык упаў з дзясятага паверха

Паліна з Салігорска набрала 400 балаў на экзаменах. Вось куды яна будзе паступаць8

У Кіраўску брат забіў сястру, хочучы абараніць яе ад мужчын са сваіх галюцынацый

На Заслаўскім замку спрабуюць раскрыць таямніцу падземнага ходу2

Іран прыпыніў здабычу газу на найбуйнейшым у свеце радовішчы

Пасля разносу Лукашэнкі «Беларусьфільм» бярэцца ствараць «лінейку сваіх серыялаў»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі14

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць