Улада22

У Мінску праходзіць сустрэча Лукашэнкі, Назарбаева і Пуціна

Як заявіў Аляксандр Лукашэнка, адкрываючы сустрэчу прэзідэнтаў Беларусі, Казахстана і Расіі ў вузкім складзе, не варта ператвараць інтэграцыю трох краін «у працэс дзеля працэсу».

Калі бакі не гатовы рэалізаваць раней дасягнутыя дамоўленасці, то пра Еўразійскі эканамічны саюз (ЕАЭС) трэба гаварыць гадоў праз дзесяць, падкрэсліў ён.

У сваю чаргу Казахстан лічыць наяўныя рознагалоссі на шляху стварэння ЕАЭС пераадольнымі.

«Я за тое, каб каней не гнаць, але ёсць магчымасць укласціся ў прынятыя тэрміны і зняць усе пытанні. Мы можам дамовіцца», — цытуе Нурсултана Назарбаева дзяржаўнае агенцтва БелТА

Уладзімір Пуцін са свайго боку адзначыў: ёсць шэраг яшчэ не вырашаных пытанняў па стварэнні ЕАЭС, але іх можна дадаткова прапрацаваць і знайсці кампрамісы. 

«Ёсць некаторыя пытанні, якія не поўнасцю яшчэ адпрацаваныя на экспертным узроўні, мы для гэтага і сабраліся, — цытуе Пуціна РІА Новости. — Я згаджуся з вамі, паважаныя калегі, што, на мой погляд, можна заўсёды дадаткова над імі папрацаваць, знайсці нейкія рэчы, якія будуць прымальныя для ўсіх, знайсці кампрамісы». 

Між тым, дадаў Пуцін, Мытны саюз працуе і прыносіць карысць, пра што, паводле яго слоў, сведчаць эканамічныя паказчыкі краін МС. «Але мы можам зрабіць яшчэ адзін крок для паглыблення ўзаемадзеяння, прасунуць супрацоўніцтва на больш высокі ўзровень», — дадаў ён. 

Пуцін нагадаў пра нядаўнюю сустрэчу кіраўнікоў урадаў трох краін (15 красавіка у Маскве), на якой прапрацоўваліся ўсе пытанні па дагаворы, што застаюцца. «Імі таксама шмат зроблена. Падрыхтаваны вялікі аб'ёмны грунтоўны дакумент, па змесце ён дае зрабіць яшчэ адзін крок для паглыблення нашага ўзаемадзеяння. Мы можам якасна змяніць наша супрацоўніцтва, гэта дазволіць выйсці нам на павышэнне канкурэнтаздольнасці нашых эканомік, зрабіць іх больш эфектыўнымі, прыцягнуць інвестыцыі», — заявіў Пуцін. 

Нагадаем, у парадку дня пасяджэння Вышэйшага еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў — абмеркаванне ходу працы над праектам дагавора аб ЕАЭС, а таксама рэалізацыі плана мерапрыемстваў (дарожнай карты) па далучэнні Арменіі да Мытнага саюза (МС) і Адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Казахстана і Расіі. 

Дагавор аб стварэнні ЕАЭС павінен быць гатовы да мая 2014 года і набыць моц на прасторы МС 1 студзеня 2015 года. Базавыя прынцыпы ЕАЭС былі ўзгоднены прэзідэнтамі тройкі ў снежні 2013 года ў Маскве. 

Між тым у бакоў застаюцца супярэчнасці па шэрагу прынцыповых пытанняў, што тычацца стварэння ЕАЭС. 

У прыватнасці Беларусь настойвае на ўключэнні ў праект дагавора норму аб устараненні выключэнняў у пытаннях гандлю нафтай і нафтапрадуктамі. У Мінску лічаць, што практыка пералічэння Беларуссю ў расійскі бюджэт вывазных мытных пошлін на нафту і нафтапрадукты павінна быць адменена (у 2013 годзе Беларусь пералічыла ў расійскі бюджэт у выглядзе вывазных пошлін на нафтапрадукты 3,3 млрд. долараў). 

Казахстан, у сваю чаргу, выступае за свабодны доступ да трубаправода для транспартавання энергарэсурсаў па тэрыторыі ЕАЭС. Расія ж заяўляе пра неабходнасць устаранення астатніх выключэнняў у гандлі, у тым ліку свабодны доступ расійскіх тавараў на рынак краін — удзельніц саюза. 

Выступаючы 22 красавіка з пасланнем да народа і парламента, Лукашэнка заявіў: адмена выключэнняў у Еўразійскім эканамічным саюзе — прынцыповая пазіцыя Беларусі. 

Ён нагадаў словы Уладзіміра Пуціна і Дзмітрыя Мядзведзева пра гатоўнасць Расіі адмяніць усе выключэнні і абмежаванні ў Еўразійскім эканамічным саюзе з 1 студзеня 2015 года. «Але тады да 2015 года было два ці два з паловай года, калі адбыліся першыя такія заявы. Я гэта ўсё памятаю, я гэта ўсё выпісаў да сустрэчы 29-га тут, у Мінску, я гатовы гэта ўсё паказаць, дзе былі якія заявы», — сказаў Лукашэнка. 

«Зараз з прычыны пэўных акалічнасцяў усё, што адбываецца, здаецца, задавольвае Казахстан. Будзем шчырыя, галоўны прыярытэт сёння для Казахстана — увайсці ў СГА, а потым — наш саюз. Сёння нібыта цяперашняя сітуацыя задавольвае і Расію», — адзначыў Лукашэнка. 

«Калі мы ствараем наш эканамічны саюз, аснову будучага саюза, на нас вельмі пільна ўсе глядзяць — ад Украіны да Таджыкістана. Тут не павінна быць перашкод для перамяшчэння ні капіталаў, ні працоўнай сілы — усё павінна быць як у адной дзяржаве», — падкрэсліў Лукашэнка.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны27

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

«Таму без усялякай крыўды». Лукашэнка даручыў Галоўчанку сачыць за працаю Турчына3

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю70

Дроны над пляжам, груз 200 і не працуе GPS. Як беларусы сёлета адпачывалі ў Крыме6

Вікторыя Азаранка прыляцела ў Мінск. Яе з сынам заўважылі на трыбунах «Мінск-Арэны» ФОТАФАКТ4

Байсол: Сродкі з экстраннага збору будуць выплачаныя палітвязням цалкам9

У расійскай школе, што абвалілася на вачах у людзей, у той дзень павінны былі вучыцца разбіраць аўтамат, але ніхто не прыйшоў1

Як фаварыткі Лукашэнкі зарабляюць у б’юці-сферы12

Лукашэнка распытаў Турчына пра касякі ўрада19

Закрыццё беларуска-польскай мяжы заблакавала больш за 130 цягнікоў з Кітая ў Еўропу5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны27

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць