Свет1212

Украінцы выставілі ультыматум тэрарыстам: або яны здадуцца, або будуць знішчаныя з высокадакладнай зброі

Спікер Антытэрарыстычнай аперацыі (АТА) Уладзіслаў Селязнёў паведаміў, што тэрарыстам у Данецку выстаўлены ўльтыматум: або яны здадуцца, або будуць знішчаныя з высокадакладнай зброі.

Пра гэта Селязнёў заявіў на брыфінгу.

Селязнёў распавёў пра сітуацыю ў Данецку. Паводле яго слоў, раніцай 26 мая, а менавіта ў 4.30, каля 200 баевікоў, сярод якіх былі замежнікі, захапілі аэрапорт. Пасля гэтага кіраўніцтва АТА выставіла баевікам ультыматум аб капітуляцыі. Тым, хто гатовы скласці зброю, кіраўніцтва АТА гарантавала бяспеку.

«Аднак баевікі не прынялі нашы ўмовы.

Таму былі пачаты дзеянні па знішчэнні тэрарыстаў. Была ўжытая авіяцыя. І тэрарысты, якія знаходзіліся ў тэрмінале аэрапорта, былі знішчаны або рассеяны. Мы маем разведданыя аб усіх аб'ектах, дзе знаходзяцца баевікі. Цяпер мне вядома, што

выстаўлены яшчэ адзін ультыматум: у выпадку, калі баевікі не здадуцца, па гэтых аб'ектах будзе нанесены ўдар з ужываннем высокадакладнай спецыяльнай зброі», — сказаў Селязнёў.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што ўкраінскія сілавікі не ваююць з цывільным насельніцтвам і не дапусцяць, каб у ходзе ліквідацыі тэрарыстаў пацярпелі цывільныя.

Таксама Селязнёў абверг распаўсюджаную ў Інтэрнэце інфармацыю пра смерці цывільных асоб у Данецку ад зброі ўкраінскіх сілавікоў.

Разам з тым ён адзначыў, што сярод тэрарыстаў ёсць замежныя найміты, у тым ліку і выхадцы з Каўказа. У той жа час Селязнёў сказаў, што не можа сцвярджаць, з якога менавіта рэгіёна Каўказа гэтыя найміты і ці з'яўляюцца яны чачэнцамі.

Каментары12

Цяпер чытаюць

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра беларуса, які загінуў ля Эльбруса9

«Сённяшні ўдар па Кіеве — гэта новы паварот у расійскіх атаках па Украіне»11

Злоўленая на здрадзе ў часе канцэрта Coldplay топ-менеджарка кампаніі Astronomer разводзіцца з мужам10

Улады распавялі, калі адкрыюць Чырвоны касцёл4

Пяць гадоў таму затрымалі Марыю Калеснікаву. Вось як у 2020-м яна выходзіла з дому ў дзень выбараў ФОТЫ21

У Афганістане з-пад завалаў пасля землятрусу найперш ратавалі мужчын, а жанчын пакідалі13

Зніклага ў гарах Кабардзіна-Балкарыі 26-гадовага беларуса знайшлі мёртвым5

«Тайка пакрыўдзілася і ўвесь час пыталася: «Дык ты гей?» Як беларусы за мяжой хадзілі на спатканні з мясцовымі16

Беларускі футбаліст будзе гуляць у чэмпіянаце Сан-Марына — самым слабым першынстве Еўропы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі7

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць