Андрэй Расінскі. Кадры

«30 дзён ночы», «Вампірка»

Бязладнае марнаваньне грошай – і стылёвы нуар.

poster30 ДЗЁН НОЧЫ (30 Days of Night)
ЗША – Новая Зэляндыя, 2007, каляровы, 113 хв.
Рэжысэр: Дэйвід Слэйд
Ролі выконваюць: Джош Гартнэт, Меліса Джордж, Дэні Г’юстан, Бэн Фостэр, Марк Бун Юніёр, Марк Рэндэл, Ману Бэнэт
Жанр: Мясны вампірскі фільм паводле сцэнару Стыва Найлза, Сьцюарта Біці, Браяна Нельсана па коміксах Стыва Найлза і Бэна Тэмплесьміта
Адзнака: 3,5 (з 10)

Маленькі гарадок на Алясцы. Апошні дзень напярэдадні доўгай зімовай ночы, якая зацягнецца на месяц. Нехта пазабіваў усіх сабакаў і зьнішчыў мабільнікі. Пакуль шэрыф (Джош Гартнэт) спрабуе знайсьці вандалаў, прыходзіць ноч – а разам зь ёй і хеўра вампіраў, якая ладзіць сабе банкет…

Карціна Дэйвіда Слэйда ня мае нічога агульнага з хуліганскай швэдзкай жахаўкай “30 дзён да досьвітку”. Стужка – экранізацыя коміксаў. Але рэжысэр Дэйвід Слэйд, які праславіўся жорсткай драмай “Лядзяш” – аніяк не скарыстаў выйгрышную сытуацыю “доўгай ночы”.

Кардонавыя героі (на чале з Джошам Гартнэтам) вяла спрабуюць абараняцца, вампіры нагадваюць зубастых і мардатых бамжоў, замест прадуманага дзеяньня – мантажнае мільгаценьне крывавых сцэнак. Дзяўчынка-забойца, перакусанае горла, кроў на сьнезе, сякера ў руках – “дарослы статус” стужка заслужыла. Але гэта ня значыць, што ад гэтага яна сталася фільмам.

Сэансы ў менскіх кінатэатрах. Але грошы лепей ашчадзіць, каб узяць напракат куды лепшую карціну на лічбе.

poster ВАМПІРКА ці ПАЎСТАНЬНЕ (Вампирша / Rise)
ЗША – Новая Зэляндыя, 2007, каляровы, 94 хв.
Рэжысэр: Сэбасьцьян Гуцьерэз
Ролі выконваюць: Люсі Лью, Джэймз Д’арсі, Робэрт Форстэр, Майкл Чыкліс, Кэмеран Рычардсан, Алан Рыч, Саманта Шэлтан, Кевін Ўітлі, Марго Гаршман, Мэрылін Мэнсан
Жанр: Вампірскі гангстэрскі трымценьнік-нуар
Адзнака: 6

Журналістка Сэдзі Блэйк зашмат ведала – і яе забілі. Сэдзі прачынаецца ў трупярні й пачынае помсьціць сваім крыўднікам. Але цяпер яна вампірка. Дый ейныя забойцы зусім ня людзі…

Вампірскі гангстэрскі нуар, дзе кепскі кіраўнік банды – фактурны ўпыр-ніцшэанец (Джэймз Д’арсі), герой-сьледчы – рухавая нежывая прыгажуня з арбалетам у руках (Люсі Лью), на эпізодах – Мэрылін Мэнсан, а кровапусканьні маскуюцца пад сэрыйныя забойствы.

Як і ў “Голадзе” Тоні Скота, крывасмокі ня маюць іклаў і карыстаюцца рытуальнымі нажамі. Пакуты сумленьня, помста, двубой. Мэлянхолія лёгкага кічу, начны горад – і непатрэбная дамавіна…

Дарэчы, прадусар такіх розных па якасьці хорар стужак – Сэм Рэймі.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп: Дні Мадура ў якасці прэзідэнта злічаныя8

Трамп: Дні Мадура ў якасці прэзідэнта злічаныя

Усе навіны →
Усе навіны

Уладальнік «Маёнтка Падароск» лічыць незаконным аўкцыён па продажы сядзібы. Ён накіраваў прэтэнзію ў райвыканкам2

Адзін беларускі рубель прадаюць на аўкцыёне за $78. Чаму так дорага?

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?8

Вольга Карпушонак пахвалілася, што яна не ў Беларусі27

Танкер і нафтаналіўны тэрмінал пашкоджаны ў выніку атакі дронаў у Туапсэ2

Маладога хлопца з Нарачы пасадзілі за палітыку. А ён са сцягам Расіі і фанат Віктара Каліны18

Напад у цягніку ў Англіі: 10 параненых33

Як жыве сябар Лукашэнкі, вымушаны хавацца ў джунглях ад новай улады сваёй краіны13

У Гомелі чалавек дзве ночы краў гарбузы з восеньскай кампазіцыі, якую зрабіла кавярня ВІДЭА11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Дні Мадура ў якасці прэзідэнта злічаныя8

Трамп: Дні Мадура ў якасці прэзідэнта злічаныя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць