Грамадства1111

Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытанні папраўкі ў закон аб ваенным становішчы

Дэпутаты палаты прадстаўнікоў на пасяджэнні 18 чэрвеня прынялі ў першым чытанні папраўкі ў закон «Аб ваенным становішчы». 

Як паведаміў міністр абароны Юрый Жадобін, законапраект скіраваны на забеспячэнне найважнейшай функцыі дзяржавы — абароны яе суверэнітэту, незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці і канстытуцыйнага ладу. У законапраекце ў якасці адной з патэнцыяльных пагроз нацыянальнай бяспецы замацоўваецца замах на канстытуцыйны лад. 

Жадобін нагадаў, што Беларусь у адпаведнасці са статутам АДКБ і дагаворам аб стварэнні Саюзнай дяржавы ўзяла на сябе абавязацельствы па калектыўнай абароне ад агрэсіі. У сувязі з гэтым уносіцца папраўка, згодна з якой акт узброенай агрэсіі з боку якой-небудзь дзяржавы або групы дзяржаў, учынены супраць дзяржавы — удзельніцы АДКБ, адносіцца да ліку ваенных пагроз Беларусі. 

Законапраект прапаноўвае ўстанавіць наступныя дадатковыя абавязкі арганізацый у перыяд ваеннага становішча:

праводзіць пераарыентацыю на вытворчасць неабходнай для патрэб абароны прадукцыі: па патрабаванні дзяржаўных органаў прыпыняць працэдуры эканамічнай неплацежаздольнасці, адмяняць змену формы ўласнасці або прыпыненне сваёй дзейнасці. 

У мэтах забеспячэння ваеннага становішча і ўвядзення ваеннай цэнзуры законапраектам замацоўваецца забарона на стварэнне ў перыяд ваеннага становішча новых палітычных партый, грамадскіх арганізацый, а таксама выпуск сродкаў масавай інфармацыі за выключэннем тых, якія ўказаны ў пераліку, што вызначаецца Міністэрствам інфармацыі. 

Законапраект замацоўвае ў якасці асобнай меры вызначэнне асаблівага парадку выкарыстання паветранай прасторы Беларусі, а таксама ўскласці функцыі такой прасторы на Генеральны штаб Узброеных сіл. 

У размове з журналістамі Жадобін зазначыў, што законапраект распрацоўваўся да абвастрэння сітуацыі ва Украіне, аднак развіццё сітуацыі ў ёй толькі пацвердзіла неабходнасці разглядаемых у Палаце прадстаўнікоў паправак у закон аб ваенным становішчы.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Футбаліст, якога выклікалі ў зборную Беларусі, забіў свайго брата, таксама футбаліста1

Футбаліст, якога выклікалі ў зборную Беларусі, забіў свайго брата, таксама футбаліста

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускую алімпійскую чэмпіёнку ў Расіі падманулі махляры12

У Брэсце 16-гадовы матацыкліст загінуў у ДТЗ з машынай ратавальнікаў1

Рамашэўская адказала на інтэрв'ю Лунёвай: З ёй не хацелі працаваць15

Кавалеўскі раскрытыкаваў ініцыятыву Офіса Ціханоўскай пра круглы стол з Лукашэнкам30

«Ужо не ведаю, што рабіць». Работніца чатыры месяцы не магла ніяк звольніцца з сельскай гаспадаркі8

Чаму турбулентнасць пры палётах на самалётах здараецца ўсё часцей2

Як выглядаюць боксы ў школах, дзе будуць захоўваць тэлефоны вучняў ФОТЫ5

Кватэры ў гэтых дамах давалі алімпійскім чэмпіёнам. Колькі цяпер тут каштуе жыллё?2

Брэсцкі школьнік перамог у Міжнароднай геаграфічнай алімпіядзе. Яго мама расказала, як вырасцілі генія14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Футбаліст, якога выклікалі ў зборную Беларусі, забіў свайго брата, таксама футбаліста1

Футбаліст, якога выклікалі ў зборную Беларусі, забіў свайго брата, таксама футбаліста

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць