Эканоміка1919

Лукашэнка: Стабільнасць у Беларусі можа быць разбураная толькі з эканамічных прычын

Стабільнасць у Беларусі можа быць разбураная толькі з эканамічных прычын, заявіў Аляксандр Лукашэнка, размаўляючы 19 чэрвеня ў Салігорску з працоўным калектывам ААТ «Беларуськалій» і прадстаўнікамі рэгіянальных СМІ.

«Калі мяне пачынаюць дапякаць замежныя журналісты: вось, там дыктатура, і Пуцін пасля Украіны да вас на танку прыедзе, для мяне гэта проста смешна. Ніхто ніколі ні на якім танку да нас не прыедзе і ніхто нас не заверне з той дарогі, па якой мы ідзем», — сказаў ён.

«Ніхто не ў стане перавярнуць краіну, за выключэннем толькі адной прычыны — эканамічнай, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Нашу стабільнасць можа разбурыць толькі эканоміка, калі ў нас не будуць працаваць прадпрыемствы, калі мы не будзем прадаваць выраблены прадукт».

Лукашэнка нагадаў, што Беларусь купляе прыродны газ і нафту ў Расіі па значна больш нізкіх цэнах, чым суседнія краіны. «Чаго не хапае «Беларуськалію» або іншым прадпрыемствам? Што яшчэ трэба? Патрэбна пуга, як я часта кажу сваім чыноўнікам, і добры ціск, каб працавалі», — заявіў кіраўнік дзяржавы. Ні яму, ні ўраду ў гэтай частцы прэтэнзій прад'яўляць няма чаго, дадаў Лукашэнка.

Каментары19

Цяпер чытаюць

У Беларусі плануюць істотна зменшыць суму падарункаў, якая не абкладаецца падаткамі

У Беларусі плануюць істотна зменшыць суму падарункаў, якая не абкладаецца падаткамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Смалявічах будуюць школу з фасадамі ў стылі карцін Малевіча ФОТЫ3

У Славакіі зноў адкрываюць беларускае пасольства1

Сем жыхароў Смаргоні асудзілі за ўдзел у закрытым дваровым чаце1

Да вясны пабудуюць веладарожку да Мінскага мора5

Пачынаюць будаваць новую частку аўтамабільнага моста цераз Мухавец у Брэсце

«Гэта не плоў, а каша з мясам». Беларусы зноў спрачаюцца з-за школьнага харчавання

«Усе прымежныя паркоўкі забітыя фурамі з літоўскімі нумарамі». Лукашэнка ўвёў дадатковыя абмежаванні для літоўскіх перавозчыкаў7

У цэнтры Рыма двойчы абвалілася гістарычная вежа Конці1

На Усходніх могілках адкрылі надмагільны помнік Змітраку Бядулю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі плануюць істотна зменшыць суму падарункаў, якая не абкладаецца падаткамі

У Беларусі плануюць істотна зменшыць суму падарункаў, якая не абкладаецца падаткамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць