Свет

Сайт Арцёмаўска: Танкісты адбілі штурм, баевікі стралялі абы-куды

Камандаванне вайсковай часткі, на якую сёння была здзейсненая трэцяя спроба штурму, пракаментавала баявыя дзеянні і распавяла, з якой тэхнікі тыя, хто нападаў, вялі страляніну.

«Сёння ноччу ў 02.25 была зроблена спроба штурму невядомымі ўзброенымі асобамі вайсковай часткі А-2730. Хоць усім выдатна зразумела, хто былі гэтыя невядомыя.

Кіраўніцтва нанова створанай рэспублікі настойліва спрабуе ўцягнуць горад Арцёмаўск у гарніла грамадзянскай вайны, абсалютна не задумваючыся пра лёсы яго жыхароў. Напад вёўся з ужываннем гранатамётаў, стралковай зброі і бранятэхнікі. Агонь вялі з тэрыторыі былой 52 механізаванай брыгады і з боку жылых дамоў па вуліцы Чайкоўскага, у тым ліку з дахаў і жылых кватэр, прыкрываючыся грамадзянскім насельніцтвам.

Танк, які ўдзельнічаў у нападзе, верагодна, абстраляў адміністрацыйны будынак АТП памылкова, прыняўшы яго за тэрыторыю вайсковай часткі.

Вайскоўцы часткі паспяхова адбілі напад, максімальна надаўшы ўвагу бяспецы мірных жыхароў, задача было адна — мінімізаваць прымяненне зброі ў бок жылых дамоў.

Нанесены вялізны матэрыяльны ўрон прадпрыемствам горада, вайсковай частцы, жыхарам горада. Людзі, якія здзяйсняюць дадзеныя тэрарыстычныя акты, спрэс пазбаўленыя сумлення і адказнасці за свае дзеянні.

У інтэрнэце маюць месца заявы, што вайскоўцы самі правакуюць, а часам і арганізоўваюць напады на частку. Кожны разважлівы чалавек разумее недарэчнасць гэтай заявы.

Паўторна звяртаемся да жыхароў Арцёмаўска, наша задача — не дапусціць баявых дзеянняў на тэрыторыі роднага горада.

Цяжка ўявіць наступствы актыўных баявых дзеянняў у жылых кварталах, з ужываннем усіх відаў ўзбраення», — гаворыцца ў паведамленні.

Танк, які штурмаваў частку, пад'ехаў да яе па вуліцы Палявой і адыходзіў па ёй жа. Стралялі па частцы ў раёне аўтапарка. У выніку баявых дзеянняў пашкоджаны будынак АТП, выбітыя шыбы ў бліжэйшых дамах, гусеніцамі разбіта дарога. На вуліцах засталіся адстраляныя гільзы.

Больш за ўсё пацярпеў адміністрацыйны будынак АТП, на прахадной у памяшканні з-за выбуху пачаўся пажар. Пашкоджаныя аўтамабілі, якія былі прыпаркаваны на Палявой. На вуліцы Насакова, дзе таксама знаходзілася агнявая кропка нападнікаў, бачныя сляды выбухаў на асфальце, а таксама пашкоджаная цеплатраса.

КПП вайсковай часткі і плот з боку вуліцы Чайкоўскага не пашкоджаны. Частка знаходзіцца пад кантролем ўкраінскай арміі — пра гэта сведчыць сцяг над КПП.

У выніку перастрэлкі сярод мірнага насельніцтва пацярпелых няма.

Усе камунальныя службы горада, транспарт працуюць у штатным рэжыме.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»10

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Усе навіны →
Усе навіны

«Разабралі будаўнічыя агароджы за ноч»: мінчане 20 гадоў змагаюцца за міні-парк супраць АЗС2

Першае выданне «Хобіта» прадалі за рэкордныя грошы

75-гадовы дзядуля ў Мядзельскім раёне адправіўся на ровары ў 30-кіламетровы паход і прапаў5

Стартап беларусаў, які працуе на Галівуд, трапіў на экраны Таймс-сквер1

Міколу Статкевічу сёння споўнілася 69 гадоў1

Мілінкевіч: Калі паглядзець на вопыт іншых краін, найбольшы поспех быў там, дзе ўдалося спрагназаваць і рэалізаваць дыялог26

Крышціяну Раналду зрабіў прапанову Джарджыне Радрыгес3

Трамп накіраваў Нацыянальную гвардыю ў Вашынгтон і запатрабаваў ад бяздомных пакінуць горад3

Пачырванелае сонца і электрычныя калёсы — чым яшчэ пужала людзей прырода на Беларусі чатырыста гадоў таму?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»10

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць