Культура

Беларусы атрымалі ўзнагароды МЗС Чэcкай Рэспублікі

Групу беларускай дэмакратычнай інтэлігенцыі ўзнагародзілі мэдалямі імя Яна Масарыка Міністэрства замежных справаў Чэхіі і ганаровымі дыплёмамі. Узнагароды ўручыў кіраўнік чэскай дыпляматычнай місіі ў Менску Ўладзімер Румл.

Групу беларускай дэмакратычнай інтэлігенцыі ўзнагародзілі мэдалямі імя Яна Масарыка Міністэрства замежных справаў Чэхіі і ганаровымі дыплёмамі. Узнагароды ўручыў кіраўнік чэскай дыпляматычнай місіі ў Менску Ўладзімер Румл.

У 2005 годзе ў Беларусі адзначаліся 155‑я ўгодкі з дня нараджэньня першага прэзыдэнта Чэхаславаччыны Томаша Масарыка. Сябры грамадзкага‑гістарычнага клюбу «Спадчына» зладзілі тады ў сталічным Доме літаратара вечарыну, прысьвечаную Масарыку. Сябры клюбу вывучалі гісторыю чэска‑беларускіх культурных стасункаў і, так бы мовіць, адлюстроўвалі яе ў сваіх жанрах: дасьледавалі архіўныя матэрыялы, пісалі артыкулы, малявалі.

«Мы рабілі некалькі вечарынаў, сумесных паседжаньняў, прысьвечаных Масарыку, — расказвае старшыня клюбу «Спадчына» Анатоль Белы. — Малявалі партрэты. Да прыкладу, Алесь Цыркуноў намаляваў партрэт, прысьвечаны праскім студэнтам‑беларусам, Анатоль Крывенка намаляваў партрэты чэскіх прэзыдэнтаў Томаша Масарыка і Вацлава Гаўла. Журналіст Анатоль Мяльгуй пісаў пра чэскую музыку».

І вось сёлета Міністэрства замежных справаў Чэскай Рэспублікі адзначыла семярых беларусаў.

«Былі ўзнагароджаныя сябры аб’яднаньня «Спадчына», — гаворыць аташэ па культуры пасольства Чэхіі ў Беларусі Томаш Ядлоўскі. — Яны былі адзначаныя за паглыбленьне чэска‑беларускіх дачыненьняў у галіне культуры. Я тут працую з 2005 году, за час майго знаходжаньня тут гэта ўпершыню».

Бронзавыя мэдалі імя Яна Масарыка (міністра замежных справаў пасьляваеннай Чэхаславаччыны, сына першага прэзыдэнта Томаша Масарыка) атрымалі краязнаўца, стваральнік музэю ў Старых Дарогах Анатоль Белы, мастакі Алесь Цыркуноў, Анатоль Крывенка, Міхась Карпук, Надзея Сармант, архівіст Анатоль Валахановіч, журналіст Анатоль Мяльгуй.

Мастак Алесь Цыркуноў расказвае пра сваю працу, за якую атрымаў ўзнагароду МЗС Чэхіі:

«Я, у прыватнасьці, напісаў карціну «Сьвятазарны мур», прысьвечаную беларускім студэнтам, якія на запрашэньне Томаша Масарыка вучыліся ў Карлавым унівэрсытэце (гэта хваля часу Забэйды‑Суміцкага, Ларысы Геніюш ды іншых, там было з паўтысячы чалавек). Я зьмясьціў найбольш выбітных людзей».

Radio Free Europe / Radio Liberty

Каментары

Цяпер чытаюць

«Паўстання такіх памераў у Беларусі ніколі не было». Гісторык расказаў, чым унікальны 2020-ты і што мы возьмем з яго на будучыню15

«Паўстання такіх памераў у Беларусі ніколі не было». Гісторык расказаў, чым унікальны 2020-ты і што мы возьмем з яго на будучыню

Усе навіны →
Усе навіны

У палон трапіў 50-гадовы беларус, які ваяваў за Расію4

Буданаў: Лукашэнка не згаджаецца даваць калідор расейцам10

На гарышчы пад Стоўбцамі знайшлі артэфакты, якія сяляне 60 гадоў таму схавалі ад савецкай улады1

Навукоўцы занепакоеныя: запасы прэснай вады на Зямлі скарачаюцца, а ўзровень акіяну расце4

У Бранскай вобласці УСУ падарвалі мост каля сутыку межаў Беларусі, Расіі і Украіны

Заходнія спецслужбы фіксуюць зніжэнне колькасці расійскіх дыверсій у Еўропе1

Навукоўцы знайшлі незвычайныя формы жыцця ў самых глыбінях акіяна. Раней думалі, што там увогуле ніхто не жыве

Драгічынская раёнка выпусціла кампліментарнае відэа пра ўпарадкаванне горада. У каментарах раскрылі і іншы бок1

«Па загадзе зверху, але не Папы». Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк упершыню публічна расказаў пра сваё звальненне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Паўстання такіх памераў у Беларусі ніколі не было». Гісторык расказаў, чым унікальны 2020-ты і што мы возьмем з яго на будучыню15

«Паўстання такіх памераў у Беларусі ніколі не было». Гісторык расказаў, чым унікальны 2020-ты і што мы возьмем з яго на будучыню

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць