Культура88

«Рок-кола» аказалася недастаткова праваслаўным

Улады вырашылі, што легендарны фэстываль не адпавядае гістарычнай, духоўнай спадчыне гораду Полацку і праваслаўю. Сяргей Анішчанка вінаваціць фанаў, якія вывесілі нацыянальны сьцяг і пакінулі на сьценах графіці «Жыве Беларусь». Фэст тым часам рады пераняць Смаленск.

Выглядае на тое, што фэстываль «Рок‑Кола» на Полаччыне прайшоў у апошні, 17‑ты раз.

Тое, што ў арганізатараў «Рок‑Кола» могуць паўстаць праблемы стала зразумела на другі дзень апошняга фэстывалю. Пасьля першага дня на будынку гарвыканкаму, на аўтобусе беларускага тэлебачаньня, якое працавала ў горадзе на іншай імпрэзе, і на некалькіх дамах Полацку зьявіліся надпісы кшталту «Жыве Беларусь!», а на адным з будынкаў у цэнтры гораду ўзьняўся бел‑чырвона‑белы сьцяг. Дырэктар і заснавальнік фэстывалю «Рок‑Кола» Сяргей Анішчанка ў інтэрвію ТГ кажа:

«Я хачу сказаць гэтым хлапчукам, што тое зрабілі: гэта ня мэтады сёньня, мы перакрэсьлілі ўсю 17‑гадовую гісторыю «Рок‑Кола«. Я не зважаю на свае погляды, але заўжды кажу: ня трэба блытаць палітыку і музыку!»

У выніку празь некалькі дзён пасьля фэстывалю адбылося паседжаньне ў мясцовым гарвыканкаме з удзелам прадстаўнікоў спэцслужбаў. Негледзячы на тое, што гарадзкія ўлады заўжды падтрымлівалі правядзеньне гэтага фэстывалю, вэрдыкт быў такі:

«Прыпыніць дзейнасьць рок‑фэстывалю ў Полацку. Адзначыць незадавальняючую падрыхтоўку фэстывалю беларускай музыкі 26‑27 кастрычніка і лічыць нямэтазгодным правядзеньне фэстывалю «Рок‑Кола«, бо яно не падпадае гістарычнай, духоўнай спадчыне горада Полацка і праваслаўю. Рэкамэндаваць адказным асобам, што адказваюць за духоўнае выхаваньне моладзі ўстрымлівацца ад правядзеньня падобных мерапрыемстваў».

Гэтае рашэньне Сяргей Анішчнака ня можа камэнтаваць:

«Мы ўсяго тры гады праводзілі фэстываль у Полацку, дагэтуль ён заўжды праходзіў у Наваполацку. Людзі і так дзівіліся, чаму нам гэта ўдавалася. Мы намагаліся гэта рабіць, як мага лепей і, здаецца, знаходзілі станоўчы водгук. Тое, што адбылося зараз — не магу камэнтаваць. Мяркую, што цяпер мне не дадуць тут нічога рабіць, ды я і сам ня буду. Навошта, калі так…»

Між тым, «Рок‑Кола» хочуць бачыць у Смаленску. Зацікаўленасьць фэстывалем выказаў нават мэр гораду. У найбліжэйшы час прадстаўнікі дырэкцыі беларускага фэстывалю маюць выехаць у Расею на перамовы. Прадусар «Рок‑Кола» Аляксандар Рагачоў упэўнены:

«Рок‑Кола мае быць. Ня будзе ў Полацку, будзе недзе па‑за межамі краіны. У Смаленску нас чакаюць. Шкада толькі, што Беларусь пазбавіцца адзінага рок‑фэсту з такой багатай гісторыяй».

Сяргей Анішчанка з гэтай нагоды толькі з сумам дадае:

«Не далі няпоўнагадоваму дзіцёнку дажыць да 18 год».

P.S. У «Тузіна Гітоў» ёсьць інфармацыя, што падзеі вакол «Рок‑Кола» могуць быць зьвязаныя з прызначэньнем у Полацак новага старшыні мясцовай філіі КГБ. Менавіта ён заступіў на сваю пасаду якраз пасьля фэстывалю і нібы выказаў незадаволенасьць з нагоды правядзеньня. Назад у Наваполацак фэстываль таксама наўрад ці можа вярнуцца, бо там таксама на днях адбыліся зьмены ў гарадзкім кіраўніцтве.

Паводле: Сяргей Будкін, «Тузін Гітоў»

Каментары8

Цяпер чытаюць

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Усе навіны →
Усе навіны

Фермер-хіпстар вырашыў прадаваць касцюмы з гербамі Беларусі і Расіі. Цэны касмічныя16

У кожнага пакалення свой колер: у міленіялаў — ружовы, у зумераў — жоўты. А каму належыць «нахабны зялёны»?10

У мінскім «Еўраопце» ў аддзеле выпечкі паклалі пакеты для смецця9

Маладую дзяўчыну з Баранавіч, якая вучылася на педагога ў Гродне, арыштавалі па «справе Гаюна»7

Футбольная зборная Беларусі здзейсніла сенсацыю дня ў Еўропе — 2:2 з Даніяй8

У Славакіі школьнікам не спадабалася прарасійская лекцыя прэм'ера Фіца. Ён параіў ім ісці ваяваць на фронт12

Беларуска пакінула сына ў Tesla — і трапіла ў міграцыйную турму ў ЗША. Праз паўгода яе нарэшце вызвалілі28

Лаўрэатам прэміі Гедройця 2025 года стаў Сяргей Дубавец4

Сляды яшчэ аднаго зніклага актывіста з Гомельшчыны адшукаліся ў магілёўскай турме

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць