Культура55

Брытанскі мастак прадае кучу старых вяровак за мільён даляраў

А ў чым сэнс?

Тая самая гара вяровак. Фота: davidshrigley / Instagram

Брытанскі мастак Дэвід Шрыглі прадае гіганцкую гару старых згнілых канатаў за адзін мільён фунтаў стэрлінгаў (гэта 1,3 мільёна даляраў), піша Bild.

Доўгія месяцы ён ездзіў па Вялікабрытаніі і збіраў старыя вяроўкі ў партах, майстэрнях і рыбалоўных прадпрыемствах. Гэтая абсурдная гара важыць як двухпавярховы аўтобус — 10 тон, а даўжыня ўсіх вяровак складае 32 км.

Шрыглі ганарыцца сваім тварэннем:

«Гэтая выстава пачалася з выразу: старая вяроўка бескарысная і яе цяжка перапрацаваць, таму валяецца паўсюль. Я падумаў: што калі я зраблю з гэтага літаральна выставу старых вяровак? А затым скажу: так, гэта мастацтва, і так, вы можаце купіць яго за мільён фунтаў. […] Гэтая работа існуе таму, што мяне цікавіць каштоўнасць, якую людзі надаюць мастацтву. Я лічу, што мільён фунтаў — гэта разумны кошт, збольшага праз ідэю і збольшага таму, што гэта значная колькасць вяроўкі».

Мастацкі крытык брытанскай The Sun пярэчыць:

«Гэта самы абсурдны праект, які я калі-небудзь бачыў. Магчыма, яму варта зноў заняцца сапраўдным мастацтвам, замест таго каб адцягваць увагу людзей купамі смецця».

Тым не менш са снежня гэтую кучу можна будзе ўбачыць — «Выстава старых вяровак» адбудзецца ў галерэі Стывена Фрыдмана ў Лондане.

Дэвід Шрыглі вядомы сваімі мудрагелістымі, гумарыстычнымі малюнкамі, скульптурамі, інсталяцыямі і публікацыямі. У 2020 годзе ён атрымаў рыцарскі ордэн Брытанскай імперыі (OBE) у прызнанне яго заслуг у выяўленчым мастацтве.

Каментары5

  • Сэнс
    16.11.2025
    Так купять! Гэты сэнс завецца адмыў грошаў. Пасля таго як вяроўкі на мільён даляраў, невядома адкуль заробленых, паступіць на рахунак мастака, ён уплоціць падаткі, і гэтыя грошы можна будзе размясціць у банку пад працэнты. Вось і ўсё мастацтва, а вы думалі. А на ауцыёне пакупнік будзе, як невядомы мецэнат, з Кіпру . А грошы могуць быць зароблены на прадажы наркаты ці прастытуцыіі Лёнданскіх вуліц.
  • Über alles
    16.11.2025
    ганарыцца сваім тварэннем - ТВОРАМ, "тварэнне" - гэта працэс (у адрозненне ад русішэ шпрахэ) )

    Гэтая работа існуе таму -- Гэтая ПРАЦА --- мастацкі твор - гэта "праца"
  • "кантэксты і таемныя сэнсы" сучАрта ;)))
    16.11.2025
    Сапраўды, неяк зашмат стала смецця: сінія простакутнікі, чорныя квадраты, гнілыя вяроўкі, бананы на сцяне.

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

Сляды яшчэ аднаго зніклага актывіста з Гомельшчыны адшукаліся ў магілёўскай турме

Былая прэм'ерка Ісландыі: Ісландская мова пад пагрозай знікнення23

Учарашні ўдар украінскіх дронаў па Наварасійску прывёў да значных страт у расійскай СПА4

Ад 10 да 80 еўра за 4 паперкі. Прайс на перадачы пасылак і дакументаў паміж Беларуссю і Польшчай4

Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з Пуціным4

У Мінску будуецца самы высокі хмарачос у Беларусі6

У Беларусі папоўнілі фонд літоўскіх фур 230 машынамі, якія прыехалі з Расіі2

Эканомны рацыён. Якія наборы прадуктаў можна купіць у беларускіх крамах за 5 рублёў?4

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць