Здарэнні11

Бяспраўнік на матацыкле збіў трохгадовага хлопчыка

У вёсцы Аталезь Стаўбцоўскага раёна 28-гадовы мясцовы жыхар збіў на матацыкле трохгадовага хлопчыка.

Ён здзейсніў наезд на дзіця, якое які раптоўна выбегла на праезную частку. У выніку ДТЗ малы атрымаў траўмы і быў дастаўлены ў бальніцу. «Дзіця знаходзілася на адпачынку ў бабулі і дзядулі, якія ў сваю чаргу не забяспечылі належнага нагляду за унукам», - сказалі ва ўпраўленні. Паводле інфармацыі ДАІ, у мужчыны няма правоў на кіраванне матацыклам.

Таксама ў Дзяржаўтаінспекцыі распавялі, што на жвіровай аўтадарозе паблізу вёскі Прусы Старадарожскага раёна 32-гадовы мясцовы жыхар з-за няправільнага выбару хуткасці не справіўся з кіраваннем аўтамашыны «Опель», з'ехаў у кювет, дзе аўтамабіль перакуліўся. У выніку ДТЗ атрымала траўмы 8-гадовая дачка вадзіцеля, якая знаходзілася на заднім сядзенні аўтамабіля. «Наступствы маглі быць значна больш сур'ёзнымі, калі б на не прышпілілася рамянём бяспекі», - дадалі ў ведамстве.

ДАІ Мінскай вобласці рэкамендуе кіроўцам улічваць, што ў летні перыяд на вуліцах і дарогах колькасць дзяцей значна павялічылася. Неабходна быць вельмі ўважлівымі, асабліва ў вёсках, дзе яны адпачываюць у сваякоў, а таксама ў дварах жылых дамоў горада, паблізу дзіцячых устаноў, стадыёнаў і дзіцячых пляцовак. Бацькам, якія перавозяць дзяцей на аўтатранспарце, ДАІ настойліва рэкамендуе выкарыстоўваць спецыяльныя дзіцячыя аўтакрэслы, а старэйшых хлопчыкаў і дзяўчынак прышпіляць рамянямі бяспекі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У зняволенні памёр асуджаны па палітычных артыкулах даносчык і ўдзельнік акцый за Лукашэнку6

У зняволенні памёр асуджаны па палітычных артыкулах даносчык і ўдзельнік акцый за Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску мужчына пакінуў здымачную групу без электрычнасці — скраў генератар7

Неацэнныя каштоўнасці скрадзеныя за 7 хвілін. Новыя падрабязнасці абрабавання Луўра7

Газаперапрацоўчы завод у Арэнбургу спыніў прыём сыравіны з Казахстана пасля ўдару дронамі1

Абрабаваны Луўр3

Якія новыя месцы добраўпарадкуюць у Кастрычніцкім раёне сталіцы

Былы дырэктар Ліцэя БДУ расказаў, як Коля Лукашэнка нечакана яму дапамог8

Нікаля Сарказі будзе адбываць пакаранне ў адзіночнай камеры3

У Пецярбургу затрымалі коміка з Пінска. Ён тры гады хаваўся пасля прысуду за жарт пра міліцыянтку8

Як на запраўках кінуліся выконваць загад Лукашэнкі ФОТЫ27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У зняволенні памёр асуджаны па палітычных артыкулах даносчык і ўдзельнік акцый за Лукашэнку6

У зняволенні памёр асуджаны па палітычных артыкулах даносчык і ўдзельнік акцый за Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць