Свет66

У Расіі ўведзена забарона на дзяржзакупкі аўтамашын і тэхнікі замежнай вытворчасці

Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў падпісаў пастанову, якой прадугледжана забарона на дзяржзакупкі аўтамашын і тэхнікі замежнай вытворчасці. Аб гэтым кіраўнік расійскага ўрада заявіў сёння на нарадзе з віцэ-прэм'ерамі.

«На набыццё тавараў і паслуг з федэральнага бюджэту выдзяляюцца каласальныя сродкі, і, зыходзячы з агульных меркаванняў, лепш, калі яны дастаюцца айчынным кампаніям, а не замежным вытворцам. У тым ліку, вядома, калі айчынныя кампаніі здольны канкурыраваць з замежнымі вытворцамі па якасці і цэнавым крытэрыі», — сказаў Дзмітрый Мядзведзеў.

Дакумент устанаўлівае забарону на дзяржаўныя і муніцыпальныя закупкі розных відаў тэхнікі замежнай вытворчасці, але размова ідзе не толькі аб аўтамабілях чыноўнікаў, але і аб грамадскім транспарце, спецтэхніцы эстранных службаў, бюджэтных арганізацый і камунальнікаў.

«Гэты дакумент не азначае поўную адмову ад супрацоўніцтва з замежнымі кампаніямі. Гэта было б няправільна. Наадварот, ён прадугледжвае развіццё вытворчай кааперацыі расійскімі прадпрыемствамі, у тым ліку ў выглядзе лакалізацыі вытворчасці па шэрагу тэхнічных узораў», — адзначыў Дзмітрый Мядзведзеў. Ён растлумачыў, што размова ідзе не аб забароне замежных брэндаў, а аб тэхніцы, якая вырабляецца на тэрыторыі іншых краін.

Таксама ўрад РФ мае намер абмежаваць закупку замежнай медыцынскай тэхнікі ў тым выпадку, калі яе аналагі вырабляюцца ў Расіі. «Наша медыцынская прамысловасць рэальна стала на ногі. У параўнанні з тым, што мы мелі 10-15 гадоў таму, — гэта неба і зямля, вялікая колькасць медыцынскай апаратуры вырабляецца ў Расіі, але гэта не значыць, што мы павінны адмаўляцца ад таго, чаго ў нашай краіне няма», — заўважыў Дзмітрый Мядзведзеў. Паводле даных віцэ-прэм'ера Аркадзя Дварковіча, пералік медыцынскай тэхнікі, якая падпадзе пад абмежаванні, узгадняецца.

Акрамя таго, урад РФ мае намер абмежаваць закупку замежнага абсталявання для тэкстыльнай прамысловасці. Як паведаміў на нарадзе Аркадзь Дварковіч, адпаведны праект пастановы будзе прадстаўлены на подпіс прэм'ер-міністру РФ на працягу двух-трох тыдняў. «Базавы пералік абсталявання ўжо вызначаны, вялікіх рознагалоссяў няма», — адзначыў Дварковіч.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Беларуская айцішніца Эля распрацавала свой рэцэпт сыркоў, падобных да тых, што з пандай. І паспяхова прадае іх у Варшаве1

Беларуская айцішніца Эля распрацавала свой рэцэпт сыркоў, падобных да тых, што з пандай. І паспяхова прадае іх у Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

«Такога ў свеце няма». Пуцін абвясціў пра выпрабаванні падводнага апарата «Пасейдон» з ядзернай устаноўкай24

На Камароўскім рынку пасля мадэрнізацыі адкрылі мясныя рады2

Сузаснавальніка Wargaming прысудзілі да 13 гадоў зняволення і штрафу на 2,1 мільёна рублёў6

Мяжа Беларусі і Літвы закрытая на месяц21

Польскія ВПС перахапілі расійскі самалёт, які ляцеў з выключаным транспондарам над Балтыйскім морам5

Гітарыст вулічнай групы «Стоптайм» зрабіў у аўтазаку прапанову спявачцы Наока2

Беларус спрабуе прадаць газету «з мінулага» за 300 рублёў1

У Пухавіцкім раёне грузавік сутыкнуўся з трактарам: загінуў 18‑гадовы хлопец3

Лукашэнка змяніў межы Баранавічаў — забраў 100 га ў вядомага Парка жывёл2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуская айцішніца Эля распрацавала свой рэцэпт сыркоў, падобных да тых, што з пандай. І паспяхова прадае іх у Варшаве1

Беларуская айцішніца Эля распрацавала свой рэцэпт сыркоў, падобных да тых, што з пандай. І паспяхова прадае іх у Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць