Афіша44

У Менску адчыняецца выстава пра Галадамор

Выстава архіўных дакумэнтаў савецкіх органаў дзяржбясьпекі «Рассакрэчаная памяць» адчыніцца ў чацьвер у Нацыянальным музэі гісторыі і культуры Беларусі.

Выстава архіўных дакумэнтаў савецкіх органаў дзяржаўнай бясьпекі «Рассакрэчаная памяць» адчыніцца ў чацьвер у Нацыянальным музэі гісторыі і культуры Беларусі (вул. Карла Маркса, 12).

Яна прысьвечана адной з самых трагічных старонак гісторыі ўкраінскага народу — Галадамору 1932—1933 гг. Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у пасольстве Украіне.

Экспазыцыя створана па ініцыятыве Службы бясьпекі Украіны сумесна з Украінскім інстытутам нацыянальнай памяці і Міністэрствам культуры і турызму гэтай краіны. Зь лістапада 2006 г. яна дэманстравалася ва ўсіх 24‑х абласных цэнтрах і Рэспубліцы Крым, была паказана ў Маскве, а пасьля Менску скіруецца ў Славакію.

У экспазыцыю уваходзіць частка рассакрэчаных СБУ Украіны ў жніўні 2006 г. архіўных дакумэнтаў савецкіх органаў бясьпекі аб’ёмам 5 тыс. архіўных адзінак: загады, дырэктывы, дакумэнты тайнага справаводзтва, крымінальныя справы, статыстычныя дакумэнты, лісты сялян, чырвонаармейцаў, іншых слаёў насельніцтва.

Колькасьць прамых і ускосных ахвяр Галадамору дакладна не ўстаноўлена. На думку гісторыкаў, гэта жахлівая лічба вагаецца ў межах ад 7 ла 10 млн чалавек. Усяго ад голаду загінула 10% усяго насельніцтва Украіны, а таксама значная частка населенай украінцамі Кубані (разам зь некаторымі рэгіёнамі Паволжа і Дону).

Генацыдам украінскага народу прызналі Галадамор некалькі краін: Эстонія, Канада, Аргентына, ЗША, Вугоршчына, Літва, Грузія, Аўстралія, Польшча, Гішпанія, Пэру.

БЕЛТА

Каментары4

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў22

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю7

Сінгапур уводзіць абавязковае лупцаванне розгамі як пакаранне для анлайн-махляроў9

Як прасоўваецца рэканструкцыя Чырвонага касцёла ў Мінску ФОТАФАКТ10

У Дзятлаве жанчыну моцна пакусаў лабрадор, яна адсудзіла кампенсацыю10

Вынеслі прысуд маладым мазырскім скінхэдам з «Духа Расіі»11

Беларуса дэпартуюць з Тайваня за незаконны збор міласціны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў22

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць