Карэспандэнт крамлёўскага тэлеканала Сара Фірт звольнілася з яго са скандалам.
Аб сыходзе з Russia Today яна напісала ў сваім акаўнце ў сетцы мікраблогаў «Твітэр».
«Я звальняюся сёння. У мяне вялікая павага да многіх у гэтай камандзе, але я за праўду», — паведаміла Сара Фірт.

Некалькімі пастамі раней журналістка больш падрабязна патлумачыла прычыны свайго звальнення. «Мы працуем для Пуціна. Нас просяць штодня калі не ігнараваць, то скажаць праўду», — заявіла яна.

Каментары