Навука і тэхналогіі44

Сталі вядомыя новыя магчымасці экрана iPhone 6

Cмартфон iPhone 6, які, як чакаецца, Apple выпусціць у верасні, будзе мець экран, якія перадае карыстальніку асобныя тактыльныя адчуванні.

Упершыню інфармацыя аб тым, што Apple будзе выкарыстоўваць у iPhone тэхналогію тактыльнай адчувальнасці (haptics), з'явілася на кітайскім сайце Laoyaoba. Сама Apple пакуль гэтую інфармацыю не каментуе.

Тэхналогія працуе такім чынам, што пры дотыку да экрана спецыяльныя вібрацыі ствараюць адчуванне, да прыкладу, тэкстуры ці дзеяння з фізічным аб'ектам. Напрыклад, карыстальнік зможа фізічна адчуваць націск кнопкі на сэнсарным экране або перамяшчэнне па ім прадмета.

Над укараненнем аналагічных тэхналогій у свае прадукты працуе і кампанія Samsung. У мінулым годзе карэйскі вытворца набыў ліцэнзію на распрацоўкі ў гэтай сферы ў фірмы Immersion.

Паводле дадзеных Cnet, у гэтым годзе варта чакаць адразу двух мадэляў iPhone — з дыяганаллю экрана 4,7 і 5,5 цалі. Абедзве мадэлі будуць больш за актуальны iPhone 5S, дыяганаль экрана якога складае 4 цалі.

Раней на гэтым тыдні ў Forbes з'явілася інфармацыя, што ў новых iPhone кампанія Apple адмовіцца ад традыцыйнага матэрыялу для дысплеяў Corning Gorilla Glass на карысць звышмоцнага сапфіравага шкла. Да гэтага часу гэты матэрыял выкарыстоўваўся толькі для лінзы камеры і для сканэра адбіткаў пальцаў у iPhone 5S.

Аднак у канцы мінулага года Apple заплаціла $578 млн кампаніі GT Advanced Technologies, каб паскорыць вытворчасць сапфіравага шкла. Гэты матэрыял часта выкарыстоўваецца ў прэміум-мадэлях гадзіннікаў, паколькі вылучаецца трываласцю і ўстойлівасцю да драпін.

Паводле дадзеных Apple Insider, iPhone 6, хутчэй за ўсё, будзе мець больш магутны працэсар і ёмісты акумулятар, каб падтрымліваць мабільную платформу наступнага пакалення iOS 8. Магчымы і выхад версіі з аб'ёмам убудаванай памяці ў 128 гігабайт.

Прэзентацыі новых iPhone кампанія Apple, як правіла, праводзіць у верасні. Як адзначае Apple Insider, продажы прылады могуць пачацца ў перыяд з 19 па 25 верасня.

Каментары4

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй12

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале прэм'ер-міністрам упершыню прызначылі жанчыну1

Павел Вінаградаў за час адседкі схуднеў на 40 кг ФОТАФАКТ14

«Жывём тут як у танку». Беларусы з памежжа расказалі, як перажываюць закрытую мяжу і вучэнні4

У ААН прагаласавалі за стварэнне палесцінскай дзяржавы17

У Беларусі расце запазычанасць насельніцтва па банкаўскіх крэдытах

У Расіі рэзка вырас попыт на беларускія пеністыя віны1

У Гомелі на Дзень горада тысяча чалавек станчылі пад песню «Касіў Ясь канюшыну» ВІДЭА4

Не ўпаіцельны ў Нароўлі вечары. Водгук на кнігу Андрэя Горвата12

У тыктоку завірусіўся «кідок кобры» ў Беларусі ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй12

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць