Улада

Павышаны цэны на мяса і малако

Давядзецца плаціць на 6-15% больш.

Рознiчныя цэны на малочныя прадукты панiжанай тлустасцi (малако i кефiр тлустасцю да 1,5 працэнта ўключна, смятану тлустасцю да 15 працэнтаў уключна, тварог тлустасцю да 5 працэнтаў) павышаны да 6 працэнтаў, на малако, кефiр, смятану i тварог больш высокай тлустасцi — да 14,8 працэнта, на ялавiчыну i свiнiну — да 8 працэнтаў. Такое рашэнне ўтрымлiваецца ў пастанове Мiнiстэрства эканомiкi ад 20 лiстапада 2007 года № 201 «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у пастанову Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь ад 28 сакавiка 2007 г. № 56».

У аналагiчных памерах прадугледжана павелiчэнне i гранiчных адпускных цэнаў. Паводле iнфармацыi Мiнэканомiкi, дадзеная пастанова прынята ў сувязi з павелiчэннем закупачных цэнаў на прадукцыю жывёлагадоўлi i ў мэтах кампенсацыi падаражання кошту асноўнай сыравiны, якая займае ў структуры сабекошту малочнай i мясной прадукцыi ў сярэднiм больш за 70 працэнтаў, а таксама недапушчэння пагаршэння фiнансавага становiшча перапрацоўчых прадпрыемстваў. Каментуючы прынятыя меры, у мiнiстэрстве адзначаюць, што яны накiраваныя на скарачэнне дадатковага разрыву ў цэнах на мяса‑малочную прадукцыю ў Беларусi i Расii, якi ўзнiк у апошнi час. Акрамя таго, апошняе рашэнне, паводле меркавання спецыялiстаў, дазволiць папярэдзiць некантралюемы яе вываз з тэрыторыi нашай рэспублiкi. Мiж iншым, сярэднiя закупачныя цэны ў РФ, як вынiкае з даных Мiнэканомiкi, перавышаюць закупачныя цэны на малако, якiя дзейнiчаюць у нашай краiне, у 2 разы, на буйную рагатую жывёлу i свiней — у 1,3—1,7 раза. Рознiчныя ж цэны на малочную прадукцыю раней у нашай краiне ў параўнаннi з краiнай‑суседкай былi меншымi ў 1,5—2 разы, а ў асеннi перыяд разрыў у цэнах павялiчыўся яшчэ на 20—30 працэнтаў.

У мiнiстэрстве таксама адзначаюць, што павелiчэнне цэнаў увязана з прынятымi ўрадам з 1 лiстапада папераджальнымi мерамi па ўзмацненнi сацыяльнай абароны насельнiцтва, якiя прадугледжваюць павышэнне тарыфнай стаўкi першага разраду з 65 да 70 тысяч рублёў, а таксама павышэнне працоўных пенсiй на 9,3 працэнта.

Ігар Грышын, «Звязда»

Каментары

Цяпер чытаюць

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве10

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі бясплатна раздадуць курэй і пеўняў3

За ўдзел у пратэстах асудзілі кандыдата юрыдычных навук і яго бацьку-бізнэсмена1

Жыхарка Ельска вырасціла памідор вагой 1 кілаграм3

Прэзідэнт Фінляндыі інкогніта ўзяў удзел у трыятлоне і фінішаваў другім2

Навукоўцы знайшлі жудасную прычыну, чаму людзі ўпершыню завялі хатніх катоў10

З'езд «Белай Русі» правялі ў тэатры Янкі Купалы12

Раман Пратасевіч: Я ўжо больш за год у разводзе8

Курцы засталіся пры сваіх правах — падвялі вынікі абмеркавання законапраекта2

«Шанцы адкрыць візу гэтым летам яшчэ ёсць». Як справы з шэнгенам у разгары сезона адпачынкаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве10

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць