Здарэнні77

Былая прыёмная маці з Клімавіч абвінавачваецца ў самаўпраўстве

У Клімавічах былая прыёмная маці Ірына Моцная паўстане перад судом па абвінавачванні ў самаўпраўстве. 25 ліпеня яе затрымала мясцовая міліцыя. Цягам многіх гадзін у райаддзеле ішоў разбор, чаму яна, не будучы з 12 ліпеня прыёмнай маці, спрабавала распараджацца лёсам былых прыёмных яе дзяцей.

Як паведаміла Ірына Моцная, калі па яе прыехала міліцыя, узнікла патасоўка з-за таго, што дзеці не хацелі яе адпускаць. Зараз яна баіцца, што можа быць распачата крымінальная справа ў дачыненні да яе ўжо паўналетняга старэйшага сына ў супраціўленні міліцыі. Сама ж яна абвінавачваецца па артыкуле 23.39 КоАП «Самаўпраўства».

«Суд меўся адбыцца сёння, але яго перанеслі на панядзелак», — сказала Моцная.

Яна зазначыла, што выхоўвае прыёмных дзяцей з 1999 года. Апрача двух біялагічных дзяцей у яе было восем прыёмных. Яны з мужам першымі ў раёне ўзялі дзяцей на выхаванне. Адна дзяўчынка ўжо вырасла і вучыцца ў Мінску. Доўгі час іх сям'я была адной з лепшых прыёмных сем'яў у Клімавіцкім раёне, аднак прыблізна з 2010 года ў чыноўнікаў пачалі з'яўляцца, — неабгрунтаваныя, як сцвярджае Моцная, — прэтэнзіі.

«Казалі: як стварылі прыёмную сям'ю, гэтак і ліквідуем», — сказала жанчына.

Паводле слоў былой прыёмнай маці, страта ўзаемаразумення з мясцовымі ўладамі, іх дзеянні і пагрозы давялі яе мужа Віктара да самазабойства. Больш як месяц таму пры наведванні паўналетняй дачкі ў Мінску ён павесіўся.

Затым раённыя ўлады пазбавілі Моцную права апекі над дзецьмі, аднак яна не пагаджалася з такім рашэннем, звярталася ў розныя інстанцыі з просьбай дазволіць і далей выхоўваць дзяцей.

Як раней паведамілі ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму Клімавіцкага райвыканкамаа, 25 ліпеня ўсе непаўналетнія прыёмныя дзеці, якія выхоўваюцца ў сям'і Моцных, былі дастаўленыя ў Магілёў у дзіцячы дом.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША10

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

У Ждановічах пад Мінскам будуць будаваць касцёл з гасцявым домам

Пасля таго як сталі забіваць іранскіх кіраўнікоў, Пуцін амаль не з'яўляецца ў Крамлі5

«Гэта проста цуд, што я паляцела». Пасажырка самалёта з Дубая стала на бок беларусаў, якія просяць кампенсацыю ад аператара3

Беларускі музыка згубіў у Варшаве свой пашпарт, але знайшоў іншы — незнаёмай жанчыны. А ўжо яна дапамагла знайсці ягоны5

У Лоеўскім раёне вярнулі ў роднае неба выратаванага мясцовай пенсіянеркай бусла

МАРГ запатрабавала ад хакейнага «Дынама» тлумачэнняў, чаму ў іх рэзка падаражалі квіткі3

Фэйсбук у Беларусі памірае, тыкток самы масавы, VK і «Аднакласнікі» стагнуюць, а трэдсы выбухова растуць4

Расійскі газавоз, падбіты ў Міжземным моры, пагражае экалагічнай катастрофай5

У Капыльскім раёне чатырохгадовы хлопчык загінуў, праваліўшыся ў каналізацыю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША10

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць