Грамадства1616

Лукашэнка распавёў пра сакрэт добрага ўраджаю, пахваліў Шапіру, паўшчуваў Мясніковіча

Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае, што галоўным складнікам ў атрыманні добрага ўраджаю з'яўляецца найстрогае выкананне тэхналогій і эфектыўная арганізацыя сельгасработ.

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў час рабочай паездкі ў Мінскі раён.

Лукашэнка наведаў збожжавае поле, якое належыць ААТ «1-я Мінская птушкафабрыка», дзе азнаёміўся з ужываннем інтэнсіўных тэхналогій вырошчвання азімага трыцікале. Біялагічная ўраджайнасць гэтага ўчастка складае больш за 107 ц/га, а фактычная пры ўборцы блізкая да 100 ц / га. Як паведамілі кіраўніку дзяржавы, акрамя спрыяльных умоў надвор'я прычына такога поспеху заключаецца ў выкананні ўсіх тэхналагічных аспектаў, пачынаючы ад падкормкі і ўнясення угнаенняў да своечасовай апрацоўкі супраць пустазелля.

«Вось так, Сямён Барысавіч (старшыня Мінскага аблвыканкама Сямён Шапіра), усё ў тэхналогіі і арганізацыі, а не ў грошах, кантролі, камісіях Мясніковіча. Своечасова зрабіў — атрымаў.

Так, могуць паўплываць ўмовы надвор'я, але галоўнае — гэта тэхналогія», — падкрэсліў Лукашэнка.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Беларус раптоўна і без дай прычыны знік у 2006 годзе, а праз 19 гадоў знайшоўся ў вёсцы пад Смаленскам2

Беларус раптоўна і без дай прычыны знік у 2006 годзе, а праз 19 гадоў знайшоўся ў вёсцы пад Смаленскам

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп запытаўся ў Орбана, чаму ён блакуе ўступленне Украіны ў Еўрасаюз7

Эйсмант: Беларусь гатовая арганізаваць сустрэчу Пуціна і Зяленскага11

«Набірала ваду з унітазнага бачка для гатавання, мыцця». Ганна Бонд шчыра расказала пра цяжкае дзяцінства34

Трамп заклікаў Пуціна «быць рэалістам» пры абмеркаванні ўкраінскіх тэрыторый8

УСУ ўдарылі па цягніку з палівам у акупаванай Запарожскай вобласці1

У самым паўночным горадзе Швецыі перавозяць на іншае месца больш чым стогадовую царкву2

МЗС Беларусі адмяніў жывую чаргу па апастыль у Мінску. Цяпер трэба запісвацца загадзя2

Трамп адмовіўся ад сустрэчы з Пуціным у Маскве4

Трамп дасягнуў межаў свайго свету фантазій. Куды ён адправіцца далей?17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус раптоўна і без дай прычыны знік у 2006 годзе, а праз 19 гадоў знайшоўся ў вёсцы пад Смаленскам2

Беларус раптоўна і без дай прычыны знік у 2006 годзе, а праз 19 гадоў знайшоўся ў вёсцы пад Смаленскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць