Музыка1414

Памёр вядомы эстонскі спявак Яак Ёала

Пайшоў з жыцця вядомы спявак Яак Ёала. Яму было 64 гады.

Ён нарадзіўся 26 чэрвеня 1950 года ў музычнай сям'і і з дзяцінства навучаўся ігры на фартэпіяна і флейце. Ёала быў вымушаны пакінуць вучобу ў Талінскім музычным вучылішчы, бо адмовіўся пакінуць выкананне рок-музыкі.

Быў салістам ансамбляў «Lainer» і «Radar».

Напярэдадні новага 1979 года на савецкім тэлебачанні прайшла прэм'ера музычнага тэлефільма «Чэрвень 31», у якім прагучала некалькі песень у выкананні Яака Ёалы. З гэтага часу да спевака прыйшла велізарная папулярнасць.

Ён віртуозна валодаў рознымі музычнымі інструментамі і часам сам выконваў інструментальныя партыі на запісах уласных песень — захаваліся запісы яго выканання на фартэпіяна, флейце, гітары, ударных.

Пасля сыходу са сцэны выкладаў ігру на гітары ў Талінскім музычным вучылішчы.

У 2000 годзе быў адным з заснавальнікаў Эстонскага саюза выканаўцаў — арганізацыі, якая абараняе аўтарскія правы эстонскіх музыкаў. Некалькі гадоў узначальваў Саюз выканаўцаў. Займаўся прадзюсаваннем маладых спевакоў, выкладаў вакал.

Каментары14

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Мінску і ваколіцах град з паўяйка і вялікі патоп ВІДЭА

У Мінску і ваколіцах град з паўяйка і вялікі патоп ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Прайшоў чарговы дэдлайн, а балансы картак усё яшчэ не выправіліся9

Аляксандр Глеб папрасіў выключыць яго з санкцыйнага спісу Польшчы і атрымаў адказ10

МЗС Польшчы пракаментавала праблемы з атрыманнем віз13

Нейрасетка Ілана Маска выклікала скандал, ухвальна выказваючыся пра Гітлера

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай42

Гісторык Алег Латышонак пра эмігрантаў новай хвалі: «Гавораць па-расійску ў сітуацыі, калі маскаль топча Беларусь! Проста жах!»91

Былая палітзняволеная Наталля Дуліна просіць дапамогі15

Залужны і Зяленскі застаюцца шалёна папулярнымі ва Украіне

Натхняльная навіна: «Наша Ніва» чэмпіён па адлічэннях ад падаходнага падатку5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску і ваколіцах град з паўяйка і вялікі патоп ВІДЭА

У Мінску і ваколіцах град з паўяйка і вялікі патоп ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць